Фінляндыя, Данія і Нарвегія выказалі падтрымку народу Беларусі
9 жніўня, Позірк. Салідарнасць з народам Беларусі, які працягвае “дэманстраваць сілу і рашучасць перад тварам рэпрэсій“, выказала 9 жніўня міністр замежных спраў Фінляндыі Эліна Валтанен з нагоды пятай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. Яна заявіла пра падтрымку свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
З Валтанен сустракалася Святлана Ціханоўская ў рамках візіту ў Хельсінкі сёлета 30 ліпеня — 1 жніўня. Фінляндыя мае намер выдаткаваць 50 тыс. еўра для Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі палітвязняў у Беларусі і іх сем’яў, паведаміў “Позірку“ па выніках перамоваў галоўны саветнік дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Міністэрства замежных спраў Нарвегіі з нагоды гадавіны выбараў-2020 адзначыла, што беларусы выступілі за свабоду і дэмакратыю, але сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі. Нарвегія заявіла аб цвёрдай падтрымцы свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.
Знешнепалітычнае ведамства Даніі падкрэсліла, што ўсе палітвязні ў Беларусі павінны быць вызваленыя. Адзначаецца, што Капенгаген падтрымлівае заяву ЕС і салідарны з беларускім народам, які змагаецца за свабодную і дэмакратычную краіну.
Гл. таксама:
Кіраўніца Еўракамісіі: Мы не спынімся, пакуль у Беларусі не будуць вызваленыя ўсе палітвязні
Салідарнасць з дэмакратычнай Беларуссю выказаў шэраг вядомых палітыкаў
Рэпрэсіі ў Беларусі непрымальныя і павінны быць спыненыя — Калас

- Навіны Германіі, Эканоміка
- Навіны Германіі, ЭканомікаМедыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка


