Мінск 03:19

Мінск і Краснаярск можа звязаць прамы авіярэйс

20 траўня, Позірк. Пра падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам прапановы аб арганізацыі прамых авіязносін паміж Краснаярскам і Мінскам паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар Краснаярскага краю (РФ) Міхаіл Кацюкоў.

Паводле яго слоў, са згаданай прапановай расійскі бок выступіў падчас сустрэчы з Лукашэнкам 19 траўня ў Мінску.

Як адзначыў Кацюкоў, прамы авіярэйс “важны як для дзелавых кантактаў, так і для развіцця новых турыстычных маршрутаў”.

31 сакавіка стала вядома, што авіякампаніі “Белавія” і Utair (РФ) падпісалі код-шэрынгавае пагадненне. Цяпер пасажыры могуць аформіць адзіны білет на рэйсы гэтых кампаній з Беларусі ў дзесяць расійскіх гарадоў і назад. Сярод напрамкаў значыцца і Краснаярск.

У межах пагаднення рэйсы з Беларусі да стыковачных аэрапортаў РФ будзе выконваць беларускі бок, далей — расійскі.

23 траўня 2021 года ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. На борце былі на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.

Пасля інцыдэнту беларускай нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” забаронена лётаць у краіны Еўрасаюза, еўрапейскія авіякампаніі не лятаюць у Беларусь і над яе тэрыторыяй.

Падзяліцца: