Амаль 4 тыс. чалавек прызнана палітвязнямі з 2020 года — “Вясна”

21 траўня, Позірк. З 2020 года крымінальнаму пераследу паводле палітычных матываў у Беларусі падвергнулася больш за 7 тыс. чалавек, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна” 21 траўня ў аглядзе, прымеркаваным да Дня салідарнасці з палітвязнямі.
На 21 траўня статус палітвязняў мае 1.189 чалавек (1.029 мужчын і 160 жанчын), усяго з 2020-га такімі было прызнана 3.940 чалавек.
Памілаванне ўжытае да 300 палітвязняў, 2.716 цалкам адбылі тэрмін пакарання і выйшлі на волю.
Восем палітвязняў знаходзіцца без сувязі са знешнім светам (інкамунікада), столькі ж памерла ў зняволенні, у “асаблівай рызыцы” знаходзіцца 206 чалавек.
За салідарнасць з палітвязнямі асуджана 34 чалавекі, адзначаецца ў аглядзе.
Паводле крымінальных артыкулаў за данаты, паводле даных праваабаронцаў, асуджана 114 чалавек, 218 — за падтрымку Украіны.
166 палітвязняў пераведзена на турэмны рэжым будучы асуджанымі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).
Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі заснаваны праваабарончым рухам і адзначаецца 21 траўня. Менавіта ў гэты дзень у 2021 годзе палітвязень Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) пры загадкавых абставінах.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрызначэнне маркотнага Караніка можа быць метафарай, якая адлюстроўвае стан Акадэміі навук — навукоўца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады колькасць жылля для людзей з патрэбай, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе праз здарэнні з маламернымі суднамі загінула 12 чалавек — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка