Натуральнае змяншэнне насельніцтва павялічылася ў Беларусі за пяць гадоў на 70,9% — Белстат

21 траўня, Позірк. Натуральнае змяншэнне насельніцтва Беларусі (розніца паміж памерлымі і народжанымі) за пяць гадоў павялічылася на 70,9% (з 32.868 чалавек у 2019-м да 56.186 у 2024-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Найгоршая сітуацыя зафіксаваная ў Мінску і Брэсцкай вобласці — у 4 разы (з 2.020 да 8.053) і ў 2,3 раза (з 2.976 да 6.928) адпаведна.
Далей ідуць: Мінская вобласць — на 67,1% (з 5.623 да 9.396), Гомельская — на 61,1% (з 5.320 да 8.571), Гродзенская — 56,4% (з 4.431 да 6.932), Магілёўская — на 46,1% (з 4.770 да 6.971), Віцебская — на 20,8% (з 7.728 да 9.335).
За пяць гадоў колькасць насельніцтва ў Беларусі скарацілася на 3,2% (з 9 млн 410 тыс.259 да 9 млн 109 тыс. 280).
Адмоўная дынаміка зафіксаваная ва ўсіх рэгіёнах: у Віцебскай вобласці — на 5,4% (з 1 млн 133 тыс.625 да 1 млн 72 тыс. 63), Магілёўскай — на 5,1% (з 1 млн 23 тыс. 510 да 971 тыс. 365), Гомельскай — на 4,2% (з 1 млн 386 тыс. 824 да 1 млн 327 тыс. 973), Гродзенскай — на 4% (з 1 млн 25 тыс. 680 да 984 тыс. 880), Брэсцкай — на 3,5% (з 1 млн 347 тыс. 240 да 1 млн 299 тыс. 912), Мінску — на 1,2% (з 2 млн 20 тыс. 133 да 1 млн 996 тыс. 730), Мінскай — на 1,1% (з 1 млн 473 тыс. 247 да 1 млн 456 тыс. 357).

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: У Германіі асаблівая адказнасць за тых, хто пакутуе ў беларускіх турмахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
