Ціханоўская заклікала ўважліва сачыць за вучэннямі “Захад-2025”

23 траўня, Позірк. Уважліва сачыць за запланаванымі на гэтую восень ваеннымі вучэннямі “Захад-2025” і не недаацэньваць іх пагрозу заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 23 траўня ў варшаўскім універсітэце Civitas, паведамляе прэс-служба палітыка.
Адзначыўшы, што ў Пуціна дастаткова рэсурсаў для адкрыцця новай лініі фронту, яна заявіла, што ў любым выпадку Еўропа павінна пераўзброіцца і падрыхтавацца.
“Вайна стала блаславеннем для Лукашэнкі. Калі яна пачалася, уся ўвага перамясцілася з Беларусі ва Украіну. Больш за тое, ён працягвае атрымліваць з яе прыбытак. Больш за 280 беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў пастаўляюць прадукцыю расійскім вайскоўцам. Дыктатары дапамагаюць адзін аднаму абыходзіць санкцыі. І падтрымліваюць адзін аднаго на міжнароднай арэне. Само выжыванне Лукашэнкі залежыць ад падтрымкі Пуціна, у той час як унутры Беларусі яго падтрымка мізэрная. Ён прадае суверэнітэт Беларусі Пуціну ў абмен на фінансавую і палітычную падтрымку. І разбурае ўсё, што звязвае беларусаў з Еўропай, ізалюе наш народ ад астатняй Еўропы”, — сказала Ціханоўская.
На думку палітыка, Лукашэнка і Пуцін хочуць, каб вайна працягвалася як мага даўжэй, бо яна “падсілкоўвае іх рэжымы, апраўдвае рэпрэсіі”. Таму “без істотнага ціску” Ціханоўская не бачыць магчымасці прымусіць абодвух спыніць вайну і тэрор.
Яна зноў заклікала адрозніваць беларускі народ і рэжым: “Беларусы — гэта такая ж еўрапейская нацыя, як прыбалты, палякі, чэхі ці ўкраінцы. Калі мы возьмем лічбы, то ўбачым, што толькі 4% беларусаў падтрымліваюць ідэю ўступлення беларускай арміі ў вайну. Менш за 5% хочуць, каб Беларусь і Расія аб’ядналіся ў адну дзяржаву. Беларусы настроены праеўрапейскі, за незалежнасць. І за дэмакратыю. Калі запытваеш у беларусаў, на якія краіны павінна быць падобная Беларусь, яны называюць Польшчу, Эстонію, Швецыю — не Расію”.
Пры гэтым беларусы не могуць пратэставаць адкрыта, як у 2020 годзе, супраціў перамясціўся ў падполле, але настроі ўнутры беларускага грамадства не змяніліся, мяркуе Ціханоўская.
Яна адзначыла, што ўсе вінаватыя ў ваенных злачынствах павінны быць прыцягнутыя да адказнасці, у тым ліку датычныя да незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
Ціханоўская яшчэ раз заклікала Польшчу і іншыя краіны далучыцца да пазову супраць рэжыму Лукашэнкі, пададзенаму Літвой у Міжнародны суд ААН, а таксама падтрымаць Украіну.
Палітык падзякавала польскаму народу і ўраду за дапамогу вымушаным беларускім мігрантам і за абарону інтарэсаў Беларусі на міжнародных форумах.
Гаворачы пра палітвязняў, Ціханоўская звярнулася да ААН, Ватыкана, ЗША з просьбай дапамагчы ў іх вызваленні.
Яна падкрэсліла, што Беларусь — ключавы элемент у галаваломцы пад назвай “еўрапейская бяспека”. Без вольнай Беларусі немагчымы трывалы мір і стабільнасць, сказала яна.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ дыяспар няма рэсурсаў, каб прасоўваць Беларусь — прадстаўнік АПКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства