На канферэнцыі дэмсіл у Варшаве можна падаць заяву на атрыманне “пашпарта новай Беларусі”

10 жніўня, Позірк. Падаць заяву на атрыманне “пашпарта новай Беларусі” можна на канферэнцыі дэмакратычных сіл, паведамляе “Радыё Рацыя”.
IV канферэнцыі “Новая Беларусь” праходзіць у Варшаве 9–10 жніўня.
Пра праект “пашпарта новай Беларусі” стала вядома ў лютым 2023 года.
У сакавіку 2024-га Аб’яднаны пераходны кабінет абвясціў, што завяршаецца стварэнне “пашпартнага цэнтра”, і адначасова заявіў пра затрымку з пастаўкай “адмысловых матэрыялаў”, неабходных для вырабу першых 500 узораў дакумента.
У траўні таго ж года Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў расследаванне “Пашпарт новай Беларусі” і стары “гаманец” Лукашэнкі. Як кампанія — распрацоўшчык дакумента звязаная з Віктарам Шаўцовым”. Журналісты сцвярджалі, што літоўская кампанія Garsų pasaulis мае сувязі з набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі бізнесменам, а геральдычную раду узначальвае былы супрацоўнік беларускага МУС. Міністэрства ўнутраных спраў Літвы вызнала Garsų pasaulis ненадзейнай і разарвала з ёй кантракт на вытворчасць асабістых дакументаў.
У жніўні 2024 года было абвешчана, што Беларускі пашпартны цэнтр створаны ў Вільнюсе, яго дырэктарам прызначаны грамадзянін Літвы Марус Гудэлайціс.
14 студзеня 2025-га Гудэлайціс паведаміў журналістам, што друкаваць “пашпарты новай Беларусі” плануецца ў Беларускім пашпартным цэнтры, разглядалася магчымасць стварэння “аналагічных цэнтраў у Польшчы і, магчыма, ва Украіне”. Заяўкі на выраб і выдачу “пашпартоў”, казаў ён, пачнуць прымаць 26 студзеня. Будучы статус пашпарта, адзначаў тады Гудэлайціс, “падлягае абмеркаванню”, і падарожнічаць з ім “будзе нельга да дадавання яго ў базы тревэл-дакументаў”.
У акрэслены тэрмін, 26 студзеня, Вячорка абвясціў на форуме “Беларусы вартыя лепшага” ў Варшаве пра пачатак прыёму перадзамоў на атрыманне “пашпарта новай Беларусі”.
Неўзабаве, 3 лютага, літоўскі партал 15min.lt са спасылкай на “тлумачальна-інфармацыйны” ліст намесніка генпракурора Літвы Гінтаса Іванаўскаса паведаміў, што “пашпарты новай Беларусі” павінны лічыцца несапраўднымі.
На наступны дзень згаданае медыя заявіла, што Garsų pasaulis спыняе выраб “пашпарта новай Беларусі”, пра што кіраўніца кампаніі Ана Янаўскене пісьмова апавясціла МУС. “Мы прыпыняем супрацоўніцтва з установай “Беларускі пашпартны цэнтр“ і выраб гэтага непрызнанага беларускага пашпарта”, — прыводзіў партал яе словы.
Тады ж, 4 лютага, Гудэлайціс паведаміў “Позірку”, што Garsų pasaulis перадала ў Беларускі пашпартны цэнтр усе неабходныя матэрыялы і загатоўкі. Персаналізацыю, то бок друк звестак на бланках, у цэнтры планавалі ажыццяўляць сваімі сіламі, у тым ліку “дзеля гарантавання бяспекі праекта”. Дырэктар цэнтра дадаў, што ні збіраць біяметрычныя звесткі, ані выдаваць “пашпарт” не будуць да тае пары, пакуль не завершыцца праверка на адпаведнасць GDPR (рэгламент Еўрапейскага саюза па абароне персанальных даных) і не вырашацца ўсе юрыдычныя пытанні адносна статусу дакумента.
24 траўня ў Варшаве, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў IV Канферэнцыі беларусаў свету, Вячорка заявіў, што некалькі асобнікаў “пашпарта новай Беларусі“ было выдадзена ў “пілотным“ рэжыме.
28 чэрвеня аб атрыманні “пашпарта новай Беларусі” паведаміў экс-палітвязень Сяргей Ціханоўскі.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


