Смяротнае ДТЗ у Слонімскім раёне — тры чалавекі загінулі, пяцёра шпіталізаваныя

10 жніўня, Позірк. У Слонімскім раёне (Гродзенская вобласць) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з чалавечымі ахвярамі, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што 10 жніўня каля 18 гадзін на аўтадарозе М-11 “Слонім — Ліда — мяжа Літвы” “47-гадовы кіроўца аўтамабіля Renault, паводле папярэдняй інфармацыі, на закругленні дарогі выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў лабавое сутыкненне з Mercedes пад кіраваннем 48-гадовага мужчыны”.
“Абодва кіроўцы і 47-гадовая жанчына — пасажыр Renault — загінулі. Пяць чалавек, у тым ліку дзеці, шпіталізаваныя”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.
Паведамляецца, што паводле распараджэння кіраўніка МУС Івана Кубракова “для ўстанаўлення прычын і ўмоў здарэння” на месца “выбыў часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка ГАДАІ МУС Андрэй Гаркуша”.
Раней МУС паведаміла, што 9 жніўня ў ДТЗ на тэрыторыі Беларусі загінулі чатыры чалавекі — “кіроўца аўтамабіля, непаўнагадовы матацыкліст і два пешаходы”.
“Дзевяць чалавек траўмаваныя, уключаючы дзіця. Прычынамі дарожных аварый сталі невыкананне ўстаноўленай хуткасці, небяспечныя манеўры — абгон і выезд на паласу сустрэчнага руху, раптоўны выхад пешахода на праезную частку без святлоадбівальных элементаў”, — адзначыла ведамства.
Таксама паведамлялася пра гібель чалавека 10 жніўня ў ДТЗ у Аршанскім раёне (Віцебская вобласць).

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
