Экс-палітзняволеная Гебрэмарыям ачоліла кірунак сацпалітыкі ў КР, прапануе звузіць мандат профільнай камісіі

24 траўня, Позірк. Член фракцыі “Моладзевы наступ” у Каардынацыйнай радзе (КР), экс-палітзняволеная Алана Гебрэмарыям абраная старшынёй Камісіі КР па сацыяльнай палітыцы, паведаміла 24 траўня прэс-служба палітычнай структуры.
Прадстаўляючы сваю кандыдатуру на агульнам пасяджэнні рады 22 траўня, грамадска-палітычная дзяячка адзначыла, што ў КР займаецца “адвакацыяй моладзі і палітзняволеных”, “стратдыялогам з ЗША”.
“Вучуся на дыпламатку, працягваю паляпшаць свае навыкі дыпламатыі і медыятарства, працую як міжнародная адвакатарка ў розных праваабарончых арганізацыях і як праектная менеджарка. <…> Таму праваабарончы сектар, сацыяльныя пытанні, абарона правоў уразлівых груп — гэта не нешта чужое для мяне, гэта тое, з чым я жыву з 2018 года”, — заявіла яна.
На думку Гебрэмарыям, адной з праблем камісіі ёсць яе “шырокі мандат”. Актывістка бачыць працу камісіі ў будучыні “ў скарочаным варыянце — з арыентацыяй на дапамогу палітвязням і ветэранам расійска-ўкраінскай вайны, а таксама людзям пенсійнага ўзросту”. Гэтыя людзі, падкрэсліла яна, знаходзяцца ў “досыць уразлівым становішчы ў эміграцыі”.
“Я бы працавала, хутчэй за ўсё, менавіта з дыяспарай, таму што ў асноўным людзі, якія нас абіралі, — гэта дыяспара, — адзначыла Гебрэмарыям. — І ў нас усё яшчэ мала механізмаў дапамогі беларусам унутры Беларусі па сацыяльных пытаннях, а гэта і дапамогі, і ахова здароўя, і дапамога рэпрэсаваным у тым ліку. Гэтых магчымасцяў усё менш і менш”.
“Я думаю, што варта сканцэнтравацца на дыяспаральнай падтрымцы. Гэта адвакацыя ў краінах пражывання на тэму сацыяльных дапамог, аховы здароўя, гэта ў тым ліку наладжванне супрацы з арганізацыямі, якія ўжо існуюць і дапамагаюць у сацыяльных пытаннях, — сацыяльнае прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета, Фонд медсалідарнасці, аб’яднанне лекараў, ByHelp ды іншыя ініцыятывы”, — дадала яна.
Гебрэмарыям лічыць, што ў КР да канца не разумеюць “усе праблемы, з якімі зараз сутыкаюцца ў сацыяльнай сферы беларусы”. На яе думку, неабходна “сабраць зваротную сувязь і падрыхтаваць” пасля аналізу дакумент, з якога будзе зразумела, “з чым зараз варта працаваць, на што трэба скіраваць большую ўвагу ў адвакацыі, у якіх краінах”.
“Я бы не займалася аналізам законаў, дзяржаўных праграм — тым, што зараз напісана ў палажэнні аб камісіі, не займалася б рэфармаваннем заканадаўства, бо я лічу, што гэта зараз не самае вострае пытанне. <…> Я б скіравала больш сіл на адвакацыю, аналіз праблем і прыцэльнае вырашэнне іх у краінах, у якіх знаходзяцца беларусы”, — заявіла актывістка.
Раней пасаду кіраўніцы адпаведнай камісіі займала экс-дырэктар Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольга Вялічка. У КР няма вызначанасці адносна яе далейшага перабывання у радзе. У выніку было вырашана зняць Вялічка з пасады. Намеснік старшыні камісіі Уладзімір Шанцаў назваў гэтае рашэнне незаконным.
28-гадовая Гебрэмарыям была затрыманя 12 лістапада 2020 года ў рамках “справы студэнтаў” паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна прыгаварыў яе да 2,5 года пазбаўлення волі.
Адбывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4. Выйшла на волю 30 лістапада 2022 года і неўзабаве пакінула Беларусь.
Пэўны час была прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя ўпершыню перашкаджала беларускаму праваабаронцу Кісляку праводзіць пікет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўны травень Латвія спыніла больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь красавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка