Мінулы жнівень аказаўся найхаладнейшым за апошнія 16 гадоў

6 верасня, Позірк. Мінулы жнівень быў халаднейшым за норму ўпершыню пасля 2021 года: сярэдняя тэмпература склала 17,1 градуса, адхіленне — 0,9 градуса. Такі нізкі паказчык не фіксаваўся з 2009 года, гаворыцца ў справаздачы Белгідрамета.
Халадней за норму было ўсюды, акрамя Гродна.
Адмоўная анамалія назіралася ва ўсіх трох дэкадах месяца: у першай — 0,7 градуса (18,7 супраць 19,4), у другой — 1 (18,1 супраць 19,1), у трэцяй — 0,8 (15,7 супраць 16,5).
Цяплей за ўсё было 31 жніўня ў Салігорску і Акцябрскім (33,3 градуса), халадней за ўсё — уначы 28 жніўня ў Клічаве (2,1).
У жніўні 2024 года экстрэмумы былі вышэйшыя: 35,1 градуса ўдзень (19 жніўня ў Акцябрскім і 21 жніўня ў Лельчыцах) і 4,7 градуса ўначы (14 жніўня на метэастанцыі “Палеская“ ў Лунінецкім раёне).
Ападкаў выпала 58% нормы (37 мм, або 37 л вады на квадратны метр тэрыторыі). Недабор зафіксаваны ўсюды, акрамя поўначы Віцебскай вобласці і поўдня Гомельскай. Рэкорд месяца — 51 мм у Брагіне 22 жніўня.
Мала ападкаў было і ў жніўні летась — 62% нормы (39 мм).
16 жніўня ў Ашмянах выпаў град дыяметрам да 6 мм. Максімальная хуткасць ветру адзначаная 10 жніўня ў Ваўкавыску — 23 м/с.
Экстрэмумы леташняга жніўня: ападкі — 95,7 мм (гідрапост Беліца на рацэ Нёман, Лідскі раён, 20 жніўня), град — 5 мм (Віцебск, 11 жніўня), вецер — 23 м/з (Докшыцы, 21 жніўня).
На пачатку верасня ў Беларусі назіраецца анамальна цёплае для гэтага перыяду надвор’е.
Гл. падрабязней:
З пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі сектара ІКТ за пяць месяцаў перавысіла 790 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі ў гадавым выражэнні вырасла ўдваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаМантажныя работы ад пачатку 2026 года падаражэлі на 5,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год скарацілася на 3,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

