Міністры абароны краін АДКБ падпісалі план вайсковай супрацы на 2026–2030 гады

28 траўня, Позірк. План развіцця вайсковай супрацы дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) на 2026–2030 гады падпісаны 28 траўня ў Бішкеку (Кыргызстан) на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін АДКБ.
Паводле інфармацыі прэс-службы арганізацыі, кіраўнікі абаронных ведамстваў таксама падпісалі план сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на 2026 год, метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі іх сумеснай падрыхтоўкі, а таксама парадак распрацоўкі і афармлення “стандартных фарматаў апісання прадметаў забеспячэння” ўзброеных сіл дзяржаў АДКБ.
На пасяджэнні 28 траўня міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў пра “зніжэнне параметраў” запланаваных на сёлетні верасень беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў “Захад-2025” і пераносе манеўраў ад мяжы углыб Беларусі.
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан, аднак армянскі міністр абароны Сурэн Папікян, мяркуючы з апублікаванай арганізацыяй пратакольнай фатаграфіі, праігнараваў пасяджэнне ў Бішкеку.
Улады Арменіі замарозілі ўдзел краіны ў АДКБ і загаварылі пра магчымы выхадзе з блока. Ерэван абвінаваціў арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту з Азербайджанам, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Баку.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


