Улады Санкт-Пецярбурга падпісалі дакументы аб размяшчэнні генконсульства Беларусі ў гістарычным асабняку

28 траўня, Позірк. Улады Санкт-Пецярбурга 27 траўня падпісалі дакументы аб размяшчэнні ў горадзе генеральнага консульства Беларусі, вынікае з паведамлення беларускай амбасады ў РФ.
Асабняк Марыі Тэцнер (вул. Цвярская, 5), у якім будуць працаваць дыпламаты, пабудаваны ў 1904 годзе. Адметна, што раней у гэтым будынку месцілася генеральнае консульства Чэхіі (закрытае з канца лютага 2022 года на падставе рашэння Прагі).
Пра пераезд генконсульства ў “больш прасторны будынак” 31 ліпеня 2024 года паведаміў губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў на сустрэчы з амбасадарам Беларусі ў РФ Аляксандрам Рагожнікам.
Неабходнасць у пашырэнні працоўнай плошчы ўзнікла ў сувязі з павелічэннем штата дыпмісіі — праз “рост тавараабароту і колькасці сумесных праектаў, пашырэння гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай супрацы паміж Пецярбургам і Беларуссю”.
Генеральнае консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу пачало працаваць 30 чэрвеня 2023 года на вул. Бонч-Бруевіча, 3, дзе да гэтага месцілася аддзяленне беларускай амбасады.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства