Суд прыгаварыў вінаватых у забойстве 24-гадовай даўніны да тэрмінаў, якія перавышаюць 20 гадоў
28 траўня, Позірк. Траіх абвінавачаных у забойстве 30-гадовага грамадзяніна Расіі, якое адбылося на тэрыторыі Беларусі ў 2001 годзе, Брэсцкі абласны суд прыгаварыў да пазбаўлення волі тэрмінам ад 22 да 24 гадоў.
Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, у верасні 2002 года пад чыгуначным мостам у рацэ Мухавец (Брэст) быў знойдзены труп мужчыны без галавы і верхніх канечнасцяў. Пракуратурай была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле Забойства. Асобу загінулага не маглі ўстанавіць 23 гады.
“Аператыўнікамі 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС у 2023 годзе атрымана інфармацыя, што да здзяйснення злачынства датычныя чацвёра раней неаднаразова судзімых жыхароў Брэста і Гомеля. У верасні 2001 года з мэтай ліквідацыі канкурэнта па крымінальным бізнесе яны выкралі і звязалі 30-гадовага грамадзяніна Расіі, нанеслі некалькі удараў па галаве мантыроўкай, прывязалі да яго каналізацыйныя люкі і скінулі з моста ў ваду“, — паведамілі ў МУС.
Траіх удзельнікаў злачыннай групы затрымалі ў сакавіку 2024 года “пры сілавой падтрымцы СПБТ “Алмаз“, адзін абвешчаны ў вышук.
Было таксама ўстаноўлена, што мужчыны ў 2001 годзе здзейснілі разбойны напад на кватэру мясцовага прадпрымальніка, пад пагрозай прымянення зброі звязалі непаўналетнюю дачку і выкралі каштоўныя рэчы, грошы.
МУС перыядычна дае справаздачу аб раскрыцці старых крымінальных спраў. Так, за 2024 год у ведамстве паведамілі мінімум пра сем раскрытых справах тэрмінам даўнасці ад пяці да 25 гадоў. Яшчэ пра два паведамлена сёлета.
У ведамстве падкрэслілі, што“супрацоўнікамі органаў унутраных спраў на пастаяннай аснове праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на раскрыццё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў мінулых гадоў”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

