Прыпыненыя ліцэнзіі агенцтваў нерухомасці “Эксперт” і “Твой Дом”

1 верасня, Позірк. Дзеянне ліцэнзій рыэлтарскіх арганізацый “Агенцтва нерухомасці “Эксперт” і “Агенцтва нерухомасці “Твой Дом” прыпынена з 1 верасня, паведамляе прэс-служба Міністэрства юстыцыі.
Паводле інфармацыі ведамства, гэтыя кампаніі працавалі “з парушэннем патрабаванняў заканадаўства”. Заяўлена, што замест рыэлтараў адпаведныя паслугі аказвалі “неўпаўнаважаныя на гэта асобы (спецыялісты па працы з кліентамі, па тэхнічнай дакументацыі, па рэкламнай дзейнасці ды інш.), у тым ліку тыя, хто не знаходзіцца ў штаце”.
“Рыэлтары, прызначаныя ў якасці адказных за выкананне дагавораў, у рамках якіх аказваліся паслугі, ад выканання ўскладзеных на іх абавязкаў адхіліліся”, — гаворыцца ў паведамленні.
Такім чынам, як адзначаецца, згаданыя юрыдычныя асобы не маюць права ажыццяўляць рыэлтарскую дзейнасць. Мінюст падкрэсліў, што правам аказваць рыэлтарскія паслугі валодаюць выключна рыэлтары — члены Палаты рыэлтараў.
Палата паведамляла, што 21 жніўня 2026 года Мінюст прыпыніў ліцэнзіі адразу трох арганізацый — “ЭРА-Нерухомасці”, “БелЦТН” і “ВСП нерухомасць-Інвест”. Прычына палягала ў тым, што тыя працягвалі дапускаць да аказання рыэлтарскіх паслуг работнікаў, што не мелі права іх аказваць.
Палату рыэлтараў Мінюст зарэгістраваў 16 красавіка ў адпаведнасці з законам “Аб рыэлтарскай дзейнасці”. З 16 траўня 2026 года рыэлтарскія паслугі ад імя адпаведнай арганізацыі маюць права аказваць толькі члены Палаты рыэлтараў. Новых членаў прымае выканаўчы орган — праўленне палаты.
На 16 траўня ў Беларусі было выдадзена 1.690 пасведчанняў аб атэстацыі рыэлтара. Пасля гэтага Мінюст працягнуў праводзіць атэстацыю, аднак актуальная агульная колькасць дзейных атэставаных рыэлтараў на канец жніўня афіцыйна не паведамлялася.
25 верасня 2024 года Мінюст паведаміў пра намер спыніць дзейнасць агентаў па нерухомасці і стварыць Палату рыэлтараў.
2 красавіка 2025 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў другім чытанні падтрымала скасаванне інстытута агентаў па аперацыях з нерухомасцю.
9 красавіка таго ж года інтэрнэт-рэсурс Tochka.by, які працуе ўнутры краіны, са спасылкай на свае крыніцы паведаміў пра масавыя вобшукі ў агенцтвах нерухомасці, былі затрыманні (у тым ліку кіраўнікоў).
12 траўня 2025 года закон “Аб рыэлтарскай дзейнасці” падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Падрыхтоўка закона “была абумоўленая неабходнасцю комплекснага ўрэгулявання адносін, звязаных з аказаннем рыэлтарскіх паслуг”, паведамляла яго прэс-служба.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

