За восем месяцаў 2026 года МАРГ аштрафаваў парушальнікаў у сферы гандлю і цэнаўтварэння больш як на 341 тыс. рублёў

1 верасня, Позірк. За студзень — жнівень 2026 года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праверыла больш за 3,7 тыс. аб’ектаў гандлю.
Па выніках праверак у сферы гандлю агульная сума штрафаў за парушэнні перавысіла 105,8 тыс. рублёў. Акрамя таго, выдадзена больш за 1,6 тыс. рэкамендацый; накіравана звыш 480 прадпісанняў на забарону рэалізацыі тавараў.
У сферы кантролю за цэнаўтварэннем сума штрафаў перавысіла 235,6 тыс. рублёў (у тым ліку на падставе матэрыялаў мінулых гадоў). Больш як у 220 суб’ектаў гаспадарання выяўленыя парушэнні; выдадзена 112 прадпісанняў на іх ліквідацыю.
Такім чынам, агульная сума штрафаў, накладзеных на парушальнікаў у сферы гандлю і цэнаўтварэння за восем месяцаў, склала 341,4 тыс. рублёў.
МАРГ прыводзіць некалькі прыкладаў. У прыватнасці, парушэнні былі выяўленыя ў кожным з 12 правераных гандлёвых аб’ектаў сеткі “ДНС” (агулам іх 16), якая прадае ў тым ліку бытавую тэхніку. Напрыклад, выяўленая няпоўная інфармацыя пра тавары, адсутнасць цэннікаў, невыкананне абавязковага асартыменту ды інш.
Па выніках праверкі выдадзена шэсць рэкамендацый і пяць прадпісанняў на забарону рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці (картрыджы, чорны атрамант). Выяўленая прадукцыя без сертыфікатаў адпаведнасці (лядоўні, пральныя машыны, маразілаўкі ды інш.), пра што, як адзначаецца, будзе паведамлена Дзяржстандарту.
Акрамя таго, галоўнае ўпраўленне МАРГ па Мінскай вобласці падчас кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў выявіла парушэнне з боку СФГ “Дубіца-агра”. Паведамляецца, што гаспадарка завышала гранічныя максімальныя адпускныя цэны і аптовыя надбаўкі пры пастаўках плодаагародніннай прадукцыі бюджэтным арганізацыям.
Заяўлена, што парушальнік цалкам кампенсаваў “незаконна атрыманыя бюджэтныя сродкі” — каля 88,1 тыс. рублёў.
Паведамляецца таксама, што ў Гомельскай вобласці ПТАА “АПС”, прадаючы сельгасвытворцу ААТ “Жыткавічыхімсэрвіс” больш за 250 адзінак запасных частак, вузлоў і агрэгатаў, перавысіла гранічны ўзровень аптовых надбавак да 50%. У дачыненні да службовай асобы арганізацыі, якая правінілася, распачаты адміністрацыйны працэс.
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


