Беларусь выключана з апякунскага савета нямецкага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня”

1 чэрвеня, Позірк. Беларусь і Расія выключаны з апякунскага савета нямецкага дабрачыннага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ), паведаміў 1 чэрвеня амбасадар Украіны ў Германіі Аляксей Макееў.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць выданне Deutsche Welle, такое рашэнне было прынята 24 сакавіка 2025 года, пасля таго як папраўкі ў адпаведны закон зацвердзілі дэпутаты Бундэстага.
“Новыя нормы дазваляюць прыпыніць членства ў выпадку, калі яно супярэчыць мэтам фонду або нясе рэпутацыйнага рызыкі або рызыкі бяспекі. У выніку членства РФ і Беларусі прыпыненае як мінімум да жніўня 2028 года”, — адзначыў Макееў.
Паводле слоў дыпламата, “гэта не проста сімвалічнае рашэнне”: “Мы перажываем тэктанічныя змены ў нямецкай парадыгме гістарычнай памяці. Гэта яшчэ адзін крок да аднаўлення гістарычнай праўды”.
24 сакавіка 2025 года Мінск і Масква выступілі з “рашучым асуджэннем” намераў нямецкага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня” прыпыніць супрацоўніцтва з Беларуссю і Расіяй.
У сумеснай заяве гаварылася, што “названы фонд ствараўся ў тым ліку пры падтрымцы беларускага і расійскага бакоў у якасці спецыялізаванай структуры ў інтарэсах ахвяр нацызму з дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, перш за ўсё з Беларусі, Расіі і Украіны як найбольш пацярпелых ад фашысцкай акупацыі тэрыторый СССР”.
Сцвярджалася, што “пад надуманымі падставамі фонд паставіў пад сумнеў далейшы ўдзел Беларусі і Расіі ў яго дзейнасці, паколькі беларускія і расійскія прадстаўнікі нібыта падвяргаюць небяспецы рэалізацыю статутных мэтаў фонду, яго інтарэсы і рэпутацыю, і нават ствараюць пагрозу бяспецы асоб, якія ўдзельнічаюць у ажыццяўленні праектаў фонду”.
Мінск і Масква “разглядаюць гэтую задуманую нямецкім бокам валтузню як непавагу да пацярпелых ад нямецкага фашызму краін і народаў, ахвяр нацызму і іх нашчадкаў”.
Паводле сцвярджэння аўтараў заявы, “у апошнія гады дзейнасць фонду кардынальна трансфармавалася і набыла выразна выяўлены антыбеларускі і антырасійскі характар”. “Цалкам абясцэніліся яго першапачатковыя мэты садзейнічаць прымірэнню і ўмацаванню ўзаемаразумення паміж народамі, падтрымліваць ахвяр нацыянал-сацыялістычнага рэжыму, якія выжылі”, — адзначалася ў дакуменце.
На сайце фонду “Памяць, адказнасць і будучыня” паведамляецца, што яго заснаванне ў 2000 годзе “адзначыла сабой паваротны момант у культуры гістарычнай памяці” Германіі — “дзяржава, бізнес і грамадства ўзялі на сябе палітычную і маральную адказнасць за пакуты паднявольных работнікаў у эпоху неправавога рэжыму нацыянал-сацыялізму”. Заяўленая мэта фонду — выплата дапамогі людзям, якія падвяргаліся ў гітлераўскай Германіі прымусовай працы і падтрымка адпаведных гуманітарных праектаў.
Апякунскі савет прымае рашэнні па ўсіх асноўных пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі фонду. Ён вызначае прыярытэтныя напрамкі фінансавання і дзейнасці арганізацыі, прымае бюджэт і дырэктывы па выкарыстанні сродкаў. Яго 25 членаў дэлегуюцца на шматгадовы тэрмін, у прыватнасці, парламентам Германіі, прадстаўнікамі нямецкай эканомікі, а таксама дзяржавамі і арганізацыямі, якія ўдзельнічалі ў міжнародных перамовах па заснаванні фонду. Старшыня і намеснік старшыні апякунскага савета прызначаюцца федэральным канцлерам Германіі.
З верасня 2023 года Беларусь у апякунскім савеце фонду прадстаўляюць намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка і старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Максім Місько. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна № 594 ад 8 верасня.
Цяпер у адпаведным раздзеле сайце EVZ няма згадак пра Арцёменка і Місько. Пры гэтым там гаворыцца, што апякунскі савет фонду “прыняў рашэнне часова пазбавіць права прызначэння і членства апякунскага савета Рэспублікі Беларусь і права прызначэння Расійскай Федэрацыі з 21 сакавіка 2025 года”.
Расійскія прадстаўнікі на сайце арганізацыі таксама не прадстаўленыя.
У апякунскі савет фонду ўваходзяць прадстаўнікі Германіі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, Украіны, Чэхіі, а таксама Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+