У Воранаўскім раёне пагранічнікі і АМАП затрымалі мужчыну з беспілотнікам

6 чэрвеня, Позірк. Пра затрыманне ў Воранаўскім раёне (Гродзенская вобласць) мужчыны з беспілотным лятучым апаратам паведаміла 6 чэрвеня прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Гэта здарылася напярэдадні ўдзень. Мужчыну затрымалі лідскія пагранічнікі і супрацоўнікі АМАП Гродзенскай вобласці.
Апрача беспілотніка ў затрыманага канфіскавалі пульт кіравання, восем акумулятарных батарэй, зарадную станцыю і GPS-трэкер.
“Цяпер праводзяцца далейшыя мерапрыемствы для высвятлення ўсіх фактаў супрацьпраўных дзеянняў зламысніка”, — заявіў Дзяржпагранкамітэт.
Раней ведамства паведамляла, што за 11 месяцаў мінулага года толькі лідскія пагранічнікі канфіскавалі ў грамадзян сама меней 14 беспілотнікаў.
1 красавіка 2024 года набыў моц указ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне або памежнай паласе з’яўляюцца парушэннем памежнага рэжыму і прыводзяць да адміністрацыйнай адказнасці (арт. 24.19 КаАП прадугледжвае штраф да 50 базавых велічынь — да 2.100 рублёў).

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка