Еўра падаражэў перад выходнымі

13 чэрвеня, Позірк. Агульная еўрапейская валюта падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 чэрвеня 2025 года.
Курс еўра вырас да 3,442 рубля (+0,45%; +0,0155).
Даляр патаннеў да 2,9848 рубля (-0,36%; -0,0107), юань — да 4,1607 за 10 (-0,07%; -0,0031), расійскі рубель — да 3,7735 за 100 (-0,02%; -0,0007).
На адыходзячым працоўным тыдні (9–13 чэрвеня) курс долара знізіўся на 0,41% (з 2,997 да 2,9848 рубля), юаня — на 0,13% (з 4,1663 да 4,1607 за 10), расійскага рубля — на 0,15% (з 3,7791 да 3,7735 за 100); еўра вырас на 0,58% (з 3,4221 да 3,442).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 траўня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% і -12,16% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка