Літоўскія памежнікі затрымалі кіроўцу аўтобуса з 500 пачкамі кантрабандных беларускіх цыгарэт

15 чэрвеня, Позірк. У пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) затрыманы 35-гадовы кіроўца рэйсавага аўтобуса Мінск — Вільнюс, які спрабаваў перавезці праз мяжу партыю кантрабандных цыгарэт беларускай вытворчасці, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Кіроўца з’яўляецца жыхаром Каўнаса, ён быў затрыманы 12 чэрвеня, калі на мяжы “спрабаваў аднесці у прыбіральню 500 пачкаў беларускіх цыгарэт”, гаворыцца ў паведамленні. Пасажыры аўтобуса ў гэты час праходзілі ў пункце пропуску “працэдуры праверкі”, транспартны сродак неўзабаве чакаў памежны дагляд.
“Памежнікі <…> заўважылі, што кіроўца аднёс чорны поліэтыленавы мяшок з аўтобуса ў туалет залы надгляду. Вярнуўшыся без яго, ён узяў з аўтобуса і тут жа забраў яшчэ адну такую сумку, але затым быў спынены і правераны памежнікамі”, — адзначае памежная служба.
У мужчыны канфіскаваныя цыгарэты Minsk Superslims і Minsk Capital QS. Распачатае расследаванне.
Адзначаецца, што пасля затрымання кіроўцы пасажыры працягнулі шлях на іншым аўтобусе.
Раней паведамлялася, што ў ноч на 9 чэрвеня на аўтадарожным пасту Шальчынінкай (Беняконі) літоўскія мытнікі, надгледзеўшы 13 машын, у дзевяці з іх выявілі схованкі з тытунёвай прадукцыяй.
“Кантрабандныя схованкі былі ўладкованыя ў розных месцах аўтамабіляў, як правіла, шляхам праразання адтулін у кузаве і выкарыстання завадскіх паражнін, — паведаміла Мытня Літвы. — Афіцэры знаходзілі схованкі ў парогах, падлогах, падрамніках, дзвярах, унутраным аздабленні, кантэйнерах з астуджальнай вадкасцю і г.д. У большасці аўто схованкі былі ідэнтычнымі, і колькасць кантрабанды была аднолькавай — не больш за 1 тыс. пачкаў“.
Агулам, паводле звестак мытні, выяўлена 6.354 пачкі беларускіх цыгарэт, у асноўным NZ Gold і Minsk Superslims. На парушальнікаў складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за кантрабанду і абыход міжнародных санкцый.
Усе дзевяць аўтамабіляў — “Аўдзі Q5“, “Фольксваген Пасат“, БМВ, “Сітраэн“, “Форд Фокус” і інш. — канфіскаваныя. Хутчэй за ўсё, яны будуць перададзеныя Украіне ў рамках дапамогі ў адбіцці расійскай вайсковай агрэсіі.
Мытня адзначыла, што ўсе аўтамабілі старыя, большасць з іх каштуюць каля 3 тыс. еўра.
“Падобныя “караваны кантрабанды“ на літоўскай мяжы былі частай з’явай некалькі гадоў таму”, — гаварылася ў паведамленні.
У канцы траўня на мяжы з Беларуссю былі затрыманыя два грузавікі, у якіх перавозіліся “буйныя, старанна замаскіраваныя партыі кантрабандных беларускіх цыгарэт“, канфіскавана 516 тыс. пачкаў цыгарэт Minsk Superslims.
Найбуйнейшая партыя — 2.520 скрынь беларускіх цыгарэт (1,26 млн пачкаў) коштам 5,64 млн еўра, якія перавозіліся ў двух грузавіках, — была затрыманая сёлета ў лютым непадалёк ад Вевіса.

- ПалітыкаКалі дэмсілы спыняць актыўнасць, чакайце "азербайджанізацыі" Беларусі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 16 чэрвеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+