У рамках сесіі СПЧ адбудзецца “інтэрактыўны дыялог” па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
17 чэрвеня, Позірк. “Інтэрактыўны дыялог” з удзелам спецыяльнага дакладчыка ААН у пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілса Муйжніекса запланаваны да правядзення ў рамках 59-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) у Жэневе 26 чэрвеня.
Гэта вынікае з папярэдняга парадку дня пасяджэння, якое адкрылася 16 чэрвеня і завершыцца 9 ліпеня.
Паводле інфармацыі МЗС Расіі, “на палях” маючай адбыцца сесіі СПЧ 27 чэрвеня пройдзе “сумеснае расійска-беларускае мерапрыемства, прысвечанае прэзентацыі падрыхтаванага знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін дакладу “Аб становішчы з правамі чалавека ў асобных краінах”.
У папярэднім аналагічным дакладзе, распаўсюджаным у чэрвені мінулага года, Масква і Мінск заявілі пра парушэнні правоў чалавека ў 43 краінах, уключаючы ўсе дзяржавы ЕС.
3 красавіка СПЧ на сваёй 58-й сесіі большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю “Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі”.
Савет, у прыватнасці, пастанавіў працягнуць мандат спецыяльнага дакладчыка ў пытанні пра становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі на яшчэ адзін год, пачынаючы з канца сваёй 59-й сесіі (11 ліпеня 2025 года) і папрасіў яго прадставіць даклад пра становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі СПЧ на яго 62-й сесіі (лета 2026 года) і Генасамблеі на яе 81-й сесіі (2026–2027 гады).
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


