Пазьняк: Беларуская мова і ёсць беларуская нацыя, ніякая нацыянальная свядомасць “на русском языке” не ўзнікне

29 чэрвеня, Позірк. “Важнасць моўнага пытання для Беларусі ў тым, што, па вялікім кошце, беларуская мова і ёсць беларуская нацыя. Няма беларускай мовы — і беларуская нацыя перастае існаваць”. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Нацыянальна-вызвольнага руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк на канфэрэнцыі “Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі”, якую правялі ў Варшаве 29 чэрвеня яго арганізацыя і Беларускі дом.
“Бо сітуацыя тут выключная, — працягнуў Пазьняк. — Побач Расея, смяротны вораг беларускай нацыі. Пры страце беларускай мовы, існуючы побач з імперскай Расеяй, гэта будзе азначаць толькі русіфікацыю. І тады ніякая нацыянальная свядомасць “на русском языке” ўжо не ўзнікне. Бо няма ніякай іншай агульнай аб’яднаўчай нацыянальнай апоры, акрамя мовы”.
“Беларуская мова — наймагутнейшая наша зброя. Што ў расейцаў было самае галоўнае, каб знішчыць у Беларусі? Мова ў першую чаргу”, — падкрэсліў палітык.
На гэтым тле з гастролямі ў Беларусь “прыязджае ўсякая шваль з Расеі”, сказаў палітык, выбачыўшыся за “нехарошае слова”. “Выступаюць, паказваюць голыя зады, і, як кажуць, за тры месяцы раскупленыя білеты. Гэта — сучаснасць. Гэты яд, гэтая атрута “рускага свету”, яна пранікла, не то што ўжо ў пятках сядзіць, і гэта канец. З гэтым трэба змагацца”, — заклікаў прамоўца.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


