У Астраўцы 5-гадовае дзіця патанула ў ачышчальным калодзежы, узбуджаная крымінальная справа

30 чэрвеня, Позірк. Па факце гібелі ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) малалетняга дзіцяці ўзбуджаная крымінальная справа аб “службовай халатнасці” (арт. 428 КК), паведамляе Следчы камітэт.
Паводле даных следства, увечары 28 чэрвеня 5-гадовы хлопчык патануў у калодзежы ачышчальных ліўневых збудаванняў.
“Адсутнасць кантролю дарослых і бесперашкодны доступ да вонкавай сеткі каналізацыі дазволілі дзіцяці адкрыць вечка люка”, — адзначае СК.
“Ужо на першапачатковым этапе следчыя выявілі парушэнне патрабаванняў заканадаўства: ачышчальныя ліўневыя збудаванні не былі абгароджаныя, люкі накрытыя пластыкавымі вечкамі, на якіх адсутнічаюць запорные прылады”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ведамства паведамляе аб пачатку “праверак выканання патрабаванняў бяспекі на аналагічных аб’ектах”. “Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзеная паводле вынікаў расследавання”, — заявілі ў СК.
У першым квартале 2025 года ад знешніх прычын у Беларусі загінула 32 непаўналетніх, паведаміла 7 траўня аб’яднанне BelPol са спасылкай на атрыманы службовы ліст намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука ў Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і мясцовыя органы ўлады.
Адзначалася, што смяротнасць вырасла на 52,4% — з 21 выпадку (з якім перыядам праведзена параўнанне, у лісце не пазначана).
У 2024 годзе ў Беларусі ад знешніх прычын загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94), паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 сакавіка ў Мінску намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў.
Паводле яго слоў, асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыды, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары (лічбы па кожнай катэгорыі спікер не прывёў).
Малалетняе дзіця патанула пад Віцебскам у дачнай сажалцы


- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

