Украіна выдварае 47-гадовага беларуса

2 ліпеня, Позірк. Аб выдварэнні з Украіны 47-гадовага грамадзяніна Беларусі паведамляе Дзяржаўная міграцыйная служба Валынскай вобласці (ДМС).
Адзначаецца, што мужчына затрыманы за “парушэнне ўстаноўленых правілаў знаходжання” ў краіне, ён на працягу васьмі гадоў нелегальна знаходзіўся на ўкраінскай тэрыторыі.
Зараз беларус змешчаны ў абласны пункт часовага знаходжання замежнікаў і асоб без грамадзянства.
16 жніўня 2024 года паведамлялася аб прымусовай дэпартацыі з Украіны 31-гадовага грамадзяніна Беларусі.
“Праваахоўнікі выявілі замежніка ў адным з населеных пунктаў у горнай мясцовасці [Івана-Франкоўскай вобласці]. Дакументальна пацверджана, што малады чалавек страціў якія-небудзь законныя падставы для далейшага знаходжання ва Украіне“, — гаварылася ў паведамленні ДМС Украіны.
Падкрэслівалася, што ва Украіне дзейнічае “прававы рэжым ваеннага становішча”, у сувязі з чым прымаюцца “ўзмоцненыя і строгія прэвентыўныя меры” для забеспячэння нацыянальнай бяспекі і грамадскага парадку.
Афіцыйна Украіна закрыла мяжу з Беларуссю пасля пачатку вайны, развязанай Расіяй пры падтрымцы Мінска.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух "За Свабоду" ніколі не здраджваў ідэі еўрапейскай Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаГубарэвіч на 20-годдзе Руху "За Свабоду": Мы ўсе вернемся ў Беларусь, але краіна будзе новай — трэба быць падрыхтаванымі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМалдова пакуль не плануе ўводзіць візы для беларусаў — офіс Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйная служба Грузіі затрымала 59 замежнікаў, што нелегальна знаходзіліся ў краіне, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–27 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



