Мінск 08:18

Амбасада Германіі выказала “падтрымку незалежнасці і суверэнітэту” Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: prometheus / unsplash.com

3 ліпеня, Позірк. Дзень незалежнасці Беларусі “нагадвае пра тое, як роўна 81 год таму Мінск вызвалілі пасля 1.100 дзён акупацыі нацыянал-сацыялісцкай Германіяй”, адзначыла амбасада ФРГ, віншуючы 3 ліпеня краіну і народ з гэтым дзяржаўным святам.

“На тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь злачынная вайна на знішчэнне, развязаная нацыянал-сацыялісцкай Германіяй, прынесла асаблівыя, невымерныя пакуты, — гаворыцца ў заяве нямецкага дыпламатычнага прадстаўніцтва, апублікаванай на яго старонцы ў
“Фэйсбуку”. — Шанаваць памяць мільёнаў ахвяр і памятаць пра здзейсненыя злачынствы — абавязацельства Германіі, якое мы па-ранейшаму прызнаем, адказнасць, якую мы па-ранейшаму бярэм на сябе”.

Амбасада выказала “сваю падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь”.

У 1991–1996 гадах Дзень незалежнасці Беларусі быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце — 27 ліпеня. У выніку ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму галоўнае дзяржаўнае свята перанеслі на 3 ліпеня — Дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскай акупацыі ў 1944 годзе.

Лукашэнка ў Дзень незалежнасці абвінаваціў Захад у намеры "спаліць некалькі мільёнаў" чалавек

3 ліпеня, Позірк. Прыклад "гераічных продкаў паказвае", што "за будучыню трэба змагацца", заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 3 ліпеня на мемарыяльным комплексе "Курган Славы" пад Мінскам на цырымоніі з нагоды Дня незалежнасці. Паводле яго слоў, чалавек "заўсёды можа і павінен супрацьстаяць …
Падзяліцца: