Ваенная акадэмія плануе павялічыць набор слухачоў
14 ліпеня, Позірк. Ваенная акадэмія Беларусі (ВА) плануе набраць на першы курс у новым навучальным годзе 758 слухачоў, паведаміў дзяржСМІ начальнік гэтай навучальнай установы Андрэй Гарбаценка.
Наколькі павялічыцца набор, ён не ўдакладніў. Аднак паводле інфармацыі рэсурсаў, прысвечаных паступленню ў ВНУ, на мінулы навучальны год было 750 месцаў. Інфармацыя на афіцыйным сайце ВА не публікуецца.
Паводле слоў Гарбаценкі, сёлета плануецца прыняць 45 дзяўчат: “Сярод усіх спецыяльнасцей, якія ёсць ва Узброеных сілах, ёсць спецыяльнасці, дзе, напэўна, жанчыны лепш справяцца з гэтымі задачамі. Яны больш уважлівыя, яны недзе больш акуратныя, яны больш уседлівыя — авіяцыі. радыётэхнічныя войскі, гэта радыёэлектронная барацьба“.
“Асаблівая ўвага”, па словах начальніка ВА, надаецца падрыхтоўцы спецыялістаў для ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
З 15 студзеня ў ВНУ дзейнічае кафедра спецыяльнай падрыхтоўкі і баявога прымянення беспілотнай авіяцыі, удакладніў Гарбаценка: “Лейтэнанты, якіх мы сёння выпусцілі, яны ўсе паспелі прайсці падрыхтоўку на базавым узроўні і атрымалі пасведчанне аб тым, што яны гатовы і ўмеюць прымяняць беспілотную авіяцыю”.
Падрыхтоўка па гэтым напрамку, сказаў ён, вядзецца на трох узроўнях: базавым, які даецца ўсім выпускнікам, павышаным (афіцэры ракетных войскаў і артылерыі) і спецыялізаваным”.
Начальнік ВА таксама заявіў аб запатрабаванасці ВНУ з боку кітайскіх студэнтаў.
12 верасня 2024 года на сустрэчы з кіраўніком ваеннага ведамства КНР Дун Цзюном міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што падпісаны ў чэрвені таго ж года кантракт на навучанне кітайскіх вайскоўцаў у УА з’яўляецца “праявай даверу і высокай ацэнкай” сістэмы айчыннай ваеннай адукацыі.
Ваенная акадэмія — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова ў нацыянальнай сістэме адукацыі Беларусі і галаўная ўстанова адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ваенных кадраў.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
