Эстонія зрабіла бестэрміновымі санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі ды яшчэ 272 асоб

24 ліпеня, Позірк. Урад Эстоніі 24 ліпеня на неабмежаваны тэрмін падоўжыў дзеянне санкцый у дачыненні да ключавых прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе партал эстонскага грамадскага вяшчальніка ERR.
Ініцыятарам адпаведнай прапановы быў міністр замежных спраў Маргус Цахкна. Чыноўнік канстатаваў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не змянілася да лепшага, нагадаў, што афіцыйны Мінск падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, што толькі ўзмацняе неабходнасць ціску на рэжым Лукашэнкі.
“На працягу амаль пяці гадоў пасля ўвядзення санкцый у Беларусі не адбылося пазітыўных змен. Мы не можам заплюшчваць вочы на працяглыя рэпрэсіі, таму санкцыі павінны захоўвацца без абмежавання тэрмінаў”, — падкрэсліў Цахкна.
У спісе асоб, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, фігуруе 273 чалавекі, уключаючы самога Лукашэнку, яго блізкае кола, высокапастаўленых чыноўнікаў, суддзяў, сілавікоў, прапагандыстаў.
Партал ERR нагадаў, што ні Эстонія, ані “шэраг іншых краін ЕС” не лічаць Лукашэнку “легітымным кіраўніком дзяржавы”.
Прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант перадала расійскаму дзяржагенцтву ТАСС рэакцыю палітыка на навіну пра рашэнне эстонскага ўрада: “Ніколі, “на жаль”, не быў у Эстоніі… І пасля ўвядзення санкцый усё думаю — ці выжыву?…”
Талін упершыню ўвёў санкцыі супраць прадстаўнікоў уладаў у Мінску ў 2020 годзе на фоне маштабных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пазней дзеянне абмежавальных мер некалькі разоў падаўжалася.
За месяц да электаральнай працэдуры, якую рэжым Лукашэнкі называе сёмымі “прэзідэнцкімі выбарамі” (26 студзеня 2025 года), улады Эстоніі заявілі, што не прызнаюць іх вынікі.
29 чэрвеня 2024 года Савет Еўрасаюза прыняў чарговыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з удзелам рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага была пашыраная забарона на перавозку грузаў аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку пры перавозцы грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.
Неўзабаве пасля гэтага краіны Балтыі, у тым ліку Эстонія, прынялі рашэнне не прапускаць на сваю тэрыторыю аўтамабілі з беларускімі нумарамі, прадугледзеўшы некаторыя выключэнні.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаАб затрыманні грамадзяніна Беларусі Грузія апавясціла беларускую дыпмісію насуперак яго жаданню — КіслякМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДа 2030 года скрынінг спадчынных захворванняў у нованароджаных плануецца павялічыць у сем разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка