Арганізацыя “Паспалітае рушэнне” абвясціла аб спыненні дзейнасці

5 жніўня, Позірк. Аб спыненні дзейнасці паведаміла 5 жніўня ў сваім тэлеграм-канале спартыўна-патрыятычная арганізацыя “Паспалітае рушэнне”.
Адзначаецца, што за “гады існавання” арганізацыя правяла “вялікую колькасць мерапрыемстваў мілітарнага і калямілітарнага характару”, “разнастайныя патрыятычныя акцыі”, аказвала дапамогу “беларускім дыяспарам у розных гарадах замежжа”.
“Аднак самае галоўнае — мы стварылі супольнасць людзей, якія давяраюць адно аднаму, якія гатовыя дапамагчы, падтрымаць, якія маюць цвёрдую пазіцыю”, — гаворыцца ў паведамленні.
“На жаль, не абышлося і без недахопаў. Наша арганізацыя была ініцыятывай неабыякавых людзей, за нашымі спінамі не было ні дзяржавы, ні нейкіх іншых службаў, структур і г.д. З часам памылкі назапашваліся і паўстала пытанне аб тым, што “Паспалітае рушэнне” патрабуе фундаментальных зменаў, перабудовы і ўжо не можа эфектыўна існаваць у цяперашнім выглядзе”, — заявілі ў арганізацыі.
Пры гэтым паведамляецца, што ў праекце засталіся людзі, якія “сапраўды вераць” у поспех пачатай справы і “гатовыя ісці далей”. “Пра нашы планы на будучыню вы даведаецеся ўжо зусім хутка”, — падкрэсліваецца ў звароце.
Створаная ў 2022 годзе пры ўдзеле экс-камандзіра 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады і тагачаснага прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка ініцыятыва “Паспалітае рушэнне” ў лістападзе таго ж года была прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
З пераліку на сайце МУС вынікала, што “група грамадзян “Паспалітае рушэнне”, дзейнічаючы пад агульным кіраўніцтвам экстрэмісцкіх фарміраванняў “BYPOL / “мабілізацыйны план “Перамога” і “Аб’яднаны пераходны кабінет”, <…> знаходзячыся за межамі Рэспублікі Беларусь, шляхам стварэння ваенізаванага аб’яднання ў 2022 годзе ажыццявіла экстрэмісцкую дзейнасць”.
Структурнымі падраздзяленнямі ініцыятывы былі названыя Гданьская, Вроцлаўская, Віленская, Варшаўская і Беластоцкая харугвы.
У чэрвені 2024 года арганізацыю ўзначаліў заснавальнік і былы кіраўнік ініцыятывы “Белы легіён” Сяргей Бульба (Чыслаў).
Дзейнасць арганізацыі будавалася ў асноўным па прынцыпе клубаў фізічнай падрыхтоўкі.
У траўні гэтага года стала вядома, што па рашэнні Камітэта дзяржбяспекі “экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаны праект “Беларуская Грэнадзёрская Харугва”, які, верагодна, мае сувязь з арганізацыяй “Паспалітае рушэнне”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУ метадычцы для “адзінага дня інфармавання" Беларусь названая "верацярпімай карчмой" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка