На патрабаванне Варшавы ад пачатку красавіка Польшчу добраахвотна пакінула 42 беларусы, прымусова — 6

21 красавіка, Позірк. З 6 па 19 красавіка да 500 замежных грамадзян пакінула тэрыторыю Польшчы на патрабаванне ўладаў гэтай краіны, паказаў праведзены “Позіркам“ аналіз паведамленняў польскай Памежнай аховы.
6–12 красавіка ў добраахвотным парадку Польшчу пакінула каля 250 замежнікаў, у тым ліку 56 украінцаў, 27 калумбійцаў і 24 беларусы (прымусова — 41 украінец, 6 калумбійцаў і 5 грузінаў).
Адзначаецца, што сярод іх былі, напрыклад, “асобы, асуджаныя за шматразовыя крадзяжы, у тым ліку транспартных сродкаў, за псіхічны і фізічны гвалт, а таксама асобы, якія кіравалі транспартнымі сродкамі без адпаведных правоў”.
3–19 красавіка добраахвотна з краіны выехала каля 240 замежнікаў, сярод якіх было 46 украінцаў, 20 малдаван і 18 беларусаў (прымусова — 49 украінцаў, 9 грузінаў і 6 беларусаў).
Гэтым разам, паводле звестак польскага памежнага ведамства, сярод іх былі ў тым ліку “асобы, асуджаныя за захоўванне наркатычных сродкаў, кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама за шматразовыя крадзяжы”.
Раней Памежная ахова Польшчы заяўляла пра добраахвотны выезд беларусаў на патрабаванне ўладаў у перыяд 9–15 лютага (добраахвотна — 16, прымусова — 3), 16–22 лютага (добраахвотна — 17), 2–8 сакавіка (добраахвотна — 19).
Такім чынам, ад пачатку 2026 года ведамства наўпрост паведаміла, што добраахвотна краіну пакінула 103 беларусы (добраахвотна — 94, прымусова — 9).
Разам з тым у сярэдзіне сакавіка беларуская праваабарончая ініцыятыва Dissidentby апублікавала адказ Памежнай аховы Польшчы, з якога вынікала, што за папярэднія таму моманту 2,5 месяца на патрабаванне ўладаў краіну добраахвотна ці прымусова пакінула 192 грамадзяніны Беларусі.
У 2025 годзе Памежная ахова выканала больш за 9,4 тыс. рашэнняў, якія прадпісваюць замежнікам пакінуць тэрыторыю краіны ў добраахвотным або прымусовым парадку, паведамляў раней партал Onet.pl, які атрымаў адпаведныя даныя ў адказ на свой зварот у ведамства.
Грамадзян Беларусі тычылася амаль 1,3 тыс. (медыя аперавала прыблізнымі лічбамі), ці крыху менш за 14% усіх рашэнняў. Адзначалася, што з гэтай колькасці “каля 130” беларусаў было выслана прымусова (прыкладна 10%).
Згодна з прадстаўленымі ў матэрыяле данымі, за 2024 год (у гэтым выпадку выкарыстаныя дакладныя лічбы) з Польшчы дэпартавалі 1.377 грамадзян Беларусі, у тым ліку ў прымусовым парадку — 66.

- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС зафіксавалі 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, дзве траціны прыпалі на ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка


