ЕС занепакоены змякчэннем санкцый ЗША ў дачыненні да беларускага рэжыму
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 20 красавіка 2026 года ў 18:52

20 красавіка, Позірк. Еўрапейскі саюз не мае намеру мяняць санкцыйную палітыку ў дачыненні да беларускага рэжыму. Пра гэта паведаміў “Позірку“ сябра дэлегацыі Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка пасля пасяджэння палітычнага камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якое прайшло 20 красавіка ў Страсбургу і ў якім браў удзел спецпрадстаўнік ЕС па санкцыях Дэвід О’Саліван.
Латушка, паводле яго слоў, паставіў пытанне О’Салівану, ці збіраецца ЕС уводзіць супраць рэжыму новыя санкцыі з улікам таго, што на мяжы Беларусі з ЕС працягваецца эскалацыя, якая ўзмацняе пагрозу рэгіянальнай бяспецы. Беларускі палітык нагадаў пра нядаўнюю заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з нагоды росту вайсковай актыўнасці ля мяжы Беларусі з яго краінай.
“Усе санкцыі, якія ЕС уводзіць супраць Расіі, аўтаматычна распаўсюджваюцца і на Беларусь. ЕС паслядоўна захоўвае гэтую палітыку і не плануе яе мяняць. ЗША пачалі змякчаць санкцыі супраць Беларусі. Гэта выклікае занепакоенасць у ЕС, бо стварае шчыліны ў санкцыйным рэжыме супраць Расіі. ЕС лічыць гэта праблемным і не мае намеру прытрымлівацца такога падыходу ЗША“, — працытаваў Латушка адказ прадстаўніка Еўрасаюза.
Падчас размовы з О’Саліванам пасля пасяджэння беларускі палітык, паводле яго слоў, падкрэсліў, што санкцыі не павінны здымацца без змены ўнутранай і знешняй палітыкі рэжыму.
ЕС ухваліў 19 пакетаў санкцый супраць Расіі, якая пяты год вядзе поўнамаштабную вайну супраць Украіны. 20-ы пакет пакуль заблакаваны Венгрыяй, дзе апазіцыя, якая 12 красавіка перамагла на парламенцкіх выбарах, юрыдычна яшчэ не прыйшла да ўлады. Паралельна абмяркоўваецца 21-ы пакет.
У вясновай сесіі ПАСЕ ўдзельнічае дэлегацыя КР у складзе сямі чалавек. Акрамя Латушкі гэта Аляксандра Мамаева (кіраўнік), Маргарыта Ворыхава, Павел Церашковіч, Валерый Мацкевіч, Рыта Гаціх і Ксенія Луцкіна (сакратар).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



