ЕАБР прагназуе “выхад ВУП Беларусі ў дадатную вобласць” у другім квартале

20 красавіка, Позірк. Захаванне высокага ўнутранага попыту і аднаўленне будаўніцтва “фармуюць умовы для выхаду ВУП Беларусі ў дадатную вобласць у другім квартале 2026 года“. Пра гэта гаворыцца ў штотыднёвым макраэканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені — сакавіку 2026 года знізіўся на 0,4%. У бягучых цэнах ВУП склаў 68,2 млрд рублёў.
У студзені эканоміка скарацілася на 1,2% (23,3 млрд), у студзені — лютым — таксама на 1,2% (43,9 млрд).
Як адзначае ЕАБР, у Беларусі “эканамічная актыўнасць паступова аднаўляецца на фоне пашырэння рознічнага тавараабароту“, які вырас на 6% (тут і далей у гадавым вымярэнні) пасля 1,6% месяцам раней.
Акрамя таго, банк адзначае паляпшэнне інвестыцыйнай актыўнасці: тэмпы зніжэння замарудзіліся да 3% (па выніках двух месяцаў было -7, 1%), што звязана з ростам на 1,5% укладанняў у абсталяванне.
Падтрымку эканоміцы працягвае надаваць сельская гаспадарка (+2,6%).
Стрымліваючым фактарам названа зніжэнне на 3,4% выпуску ў прамысловасці.
Паводле зацверджаных Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшых эканамічных прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў на 2026 год, валавы ўнутраны прадукт павінен павялічыцца на 2,8%.
Паводле звестак Белстата, аб’ём ВУП у 2025 годзе вырас на 1,3% (286,7 млрд рублёў) пры ўстаноўленым плане 4,1%. Такім чынам, дасягнуты вынік на 2,8 працэнтнага пункта ніжэй за планаваны.
У кастрычніку 2025 года Міжнародны валютны фонд (МВФ) прагназаваў у сваім аглядзе рост беларускай эканомікі ў 2026-м на ўзроўні 1,4%.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў верасні мінулага года пагоршыў свой прагноз на 2026-ы да 2,3%.
Еўразійскі банк развіцця чакае росту эканомікі Беларусі ў 2026 годзе на 1,8%.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



