Брэсцкі журналіст Палянскі прыгавораны да 10 гадоў зняволення за “здраду дзяржаве”

7 жніўня, Позірк. Брэсцкі абласны суд 25 ліпеня прыгаварыў 54-гадовага журналіста-фрылансера Данііла Палянскага да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), паведаміла 7 жніўня Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
Паведамляецца, што суд таксама абавязаў мужчыну выплаціць на карысць дзяржавы штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21.000 рублёў).
Палянскі, як адзначае БАЖ, хутчэй за ўсё, быў затрыманы 19 верасня 2024 года пасля вяртання з Расіі. З таго дня з ім не было сувязі.
Паводле інфармацыі журналісцкай асацыяцыі, летась на пачатку верасня Палянскі накіраваўся ў РФ да сваякоў. Па дарозе яго машыну спынілі супрацоўнікі ФСБ, затым мужчыну абвінавацілі ў адміністрацыйным правапарушэнні “за непадпарадкаванне” — нібыта ён адмовіўся паказаць дакументы.
Пасля вяртання ў Брэст Палянскага затрымалі супрацоўнікі КДБ, адзначае БАЖ са спасылкай на аднаго са знаёмых журналіста.
“Першапачаткова меркавалася, што ён быў затрыманы за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння. Аднак праз некалькі тыдняў стала вядома пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да журналіста. Да суда ён утрымліваўся пад вартай у Брэсцкім следчым ізалятары”, — паведамляе асацыяцыя.
Палянскі ў якасці відэааператара супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і камерцыйнымі тэлеканаламі, а таксама з незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі. У апошнія гады, паводле інфармацыі БАЖ, быў вядомы як брэсцкі валанцёр пошукава-выратавальнага атрада “Анёл”.
Адзначаецца, што Палянскі стаў чацвёртым журналістам, якога прыгаварылі паводле згаданага артыкула. Раней паводле яго былі асуджаныя Андрэй Аляксандраў, Кацярына Бахвалава (Андрэева) і Дзяніс Івашын (усе прызнаныя палітвязнямі).

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


