Місію дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве узначаліла Святлана Шаціліна (дапоўнена)

10 жніўня, Позірк. Місію дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве узначаліла Святлана Шаціліна. Прызначэнне абвесціла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” 10 жніўня ў Варшаве.
Яна “будзе разбудоўваць беларуска-ўкраінскія адносіны і дапамагаць беларусам ва Ўкраіне”, сказала Ціханоўская.
Папярэднік Шацілінай Генадзь Манько працягне працаваць у камандзе з ёй, а таксама як дэлегат Каардынацыйнай рады, дадала палітык. Паводле дэмлідара, новая прадстаўніца ва ўкраінскай сталіцы будзе каардынаваць працу з прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы Вадзімам Кабанчуком.
Змены ў кіраўніцтве кіеўскага офіса Ціханоўская анансавала 8 жніўня.
Аліса Рыжычэнка, рэкамендаваная раней на пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы Каардынацыйнай радай, атрымала прызначэнне.
“Яна мае для гэтай пасады як досвед, так і дадатковыя веды, але і энергію. І я хацела б каб у бліжэйшы час прадстаўніцтва па эканоміцы паміж іншым папрацавала над дэталізацыяй усеабдымнага плану эканамічнай дапамогі Беларусі пасля дэмакратычных перамен у 3 млрд еўра”, — сказала Ціханоўская.
На пасаду прадстаўніка АПК па нацыянальным адраджэнні прызначаны філосаф Павел Баркоўскі, які быў выканальнікам абавязкаў. Яго намеснікамі сталі эксперт па адукацыі Андрэй Лаўрухін і журналістка Ірэна Кацяловіч.
Ціханоўская анансавала адкрыццё Цэнтра беларускай дэмакратічнай супольнасці ў Фларэнцыі пры падтрымцы мясцовых уладаў: “Ён будзе займацца дапамогай беларусам, падтрымкай уцекачоў, прамоцыяй беларускай культуры. Кіраваць цэнтрам будзе прадстаўніца “Народных амбасадаў” у Італіі Юлія Юхно”.
Місію дэмакратычнай Беларусі плануецца адкрыць у Іспаніі, дадала палітык: “Цяпер мы чакаем афіцыйнага пацверджання ад іспанскіх уладаў”. На чале місіі будзе стаяць сузаснавальніца стартап-хаба “Імагуру” Таццяна Марыніч.
Такім чынам, гэта будзе пятае падобнае прадстаўніцтва пасля Бельгіі, Чэхіі, Украіны і Эстоніі.
“І ўрэшце ў Брусэлі мы плануем запусціць Беларускі грамадскі хаб на базе місіі ў Брусэлі, якой кіруе Ўладзімір Астапенка”, — адзначыла дэмлідар.
На канферэнцыі прынятыя дзевяць рэзалюцый (пакуль не апублікаваныя): “Аб дасягненні справядлівасці”; “Аб вызваленні палітвязняў”; па пытаннях бяспекі; “Аб моладзі”, “Аб еўрапейскім выбары”; у падтрымку нацыянальнай ідэнтычнасці; “Аб супрацьдзеянні гібрыднай агрэсіі з боку Расіі”; “Аб недапушчальнасці парушэння свабоды сумлення” і асноўная палітычная рэзалюцыя з пазіцыямі дэмсілаў.
Узгадваючы прапанаваную АПК канцэпцыю круглага стала “для выхаду з палітычнага крызісу ў Беларусі”, Ціханоўская сказала: “Мы звяртаемся да чыноўнікаў, грамадскіх рухаў, якія падзяляюць каштоўнасці суверэнітэту і дэмакратыі, і заклікаем іх да дыялогу. Рэжым не вечны, і нам цяпер ужо трэба думаць, як рухацца да нацыянальнага прымірэння”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУкраінскія дзеці, якіх перапраўляюць у Беларусь, вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі — Дзярждэп ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПакуль ніякага рашэння па санаторыі Belorusija ў Юрмале не прынята — дырэктар цэнтра па аздараўленніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаВыручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 22%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАмаль штодзень у Беларусі ад раку шыйкі маткі памірае адна жанчына, хвароба "маладзее" — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў Беларусь купіла тавараў амаль на 3,8 млрд долараў больш, чым прадалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 29,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 9,4 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусь паступіла кітайская вакцына ад ВПЧ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа месяц працэнтныя стаўкі па крэдытах не змяніліся — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+