Мінск 13:14

За тыдзень беларускім бязвізам скарысталася 7.566 еўрапейцаў

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Дзяржпагранкамітэта

11 жніўня, Позірк. З 4 па 11 жніўня ў Беларусь без віз уехала 7.566 грамадзян еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 6.647), вынікае з даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

За апошні тыдзень у Беларусь прыбыло 2.886 грамадзян і неграмадзян Латвіі (2.373), 2.049 грамадзян Літвы (1.822), 664 грамадзяніны Польшчы (621) і 1.976 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (1.831).

Агулам з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведала 1.179.087 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбыло 376.187, з Літвы — 640.627, з Польшчы — 119.412. У рамках пашыранага бязвіза з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехаў 42.861 замежны грамадзянін.

Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — Польшчы. 19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.

Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі. Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.

Бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін дзейнічае да канца 2025-га, аднак, хутчэй за ўсё, будзе падоўжаны, як гэта ўжо адбывалася.

Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “на падставе сапраўдных дакументаў”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 сутак з дня ўезду”.

Падзяліцца: