Ва Украіне спынена перапраўка ў краіны ЕС праз Беларусь ваеннаабавязаных
14 жніўня, Позірк. Ва Украіне спынена перапраўка праз Беларусь у краіны ЕС ваеннаабавязаных мужчын, паведамляе ў “Фэйсбуку” Заходняе рэгіянальнае ўпраўленне Дзяржпагранслужбы краіны.
Па падазрэнні ў незаконнай дзейнасці затрыманы 53-гадовы жыхар Луцка і дзве жыхаркі Камень-Кашырскага і Луцкага раёнаў (Валынская вобласць).
Паводле звестак Дэпартамента ўнутранай бяспекі Нацыянальнай паліцыі Украіны, за перапраўку аднаго чалавека кінулася плата ў памеры 12,5 тыс. долараў (пагранслужба назвала суму на тысячу долараў большую. — “Позірк”.).
Следчыя ўстанавілі, што ў адным з выпадкаў арганізатар уласнаручна даставіў мужчыну ў сяло ў Камень-Кашырскім раёне і загадаў чакаць на аўтобусным прыпынку, адкуль яго на іншай машыне жанчыны адвезлі да мяжы з Беларуссю, абыходзячы блокпасты.
Па дарозе мужчыну праінструктавалі, далі новы тэлефон і арганізоўвалі відэазванок з чалавекам у Беларусі, які павінен быў сустрэць і дапамагчы дабрацца да ЕС, гаворыцца ў публікацыі.
Усе трое затрыманых з`яўляюцца падазраванымі паводле ч. 3 арт. 332 (незаконная перапраўка асоб праз дзяржаўную мяжу) Крымінальнага кодэкса Украіны. Ім пагражае да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.
Аб затрыманні жыхара Славуціча (Кіеўская вобласць), які дапамагаў ваеннаабавязаным пакідаць краіну праз мяжу з Беларуссю, паведамляла Нацыянальная паліцыя Украіны ў лістападзе мінулага года.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне, развязаная Крамлём у лютым 2022 года, адбываецца пры падтрымцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1.300–1.400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў Беларусь у гадавым вымярэнні прадала ў краіны па-за СНД тавараў на 5 млрд долараў менш, чым купілаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ другім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 17 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка