РФ зноў вярнула ў Беларусь груз праз яго “незадавальнны санітарны стан”

15 жніўня, Позірк. У Беларусь вернута 20 тон соевага бялковага канцэнтрату, вынікае з інфармацыі Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Груз быў дагледжаны ў пункце прыёму апавяшчэнняў “Чырвоны камень”, які знаходзіцца ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці РФ (мяжа з Добрушскім раёнам Гомельскай вобласці Беларусі). Ён прызначаўся атрымальніку ў Рэспубліцы Паўночная Асеція — Аланія (РФ). На прадукцыю меўся “ветэрынарны сертыфікат формы № 3”, выдадзены беларускай дзяржаўнай ветэрынарнай службай.
Аднак пры правядзенні ветэрынарнага кантролю інспектары Рассельгаснагляду “высветлілі, што транспартны сродак знаходзіцца ў незадавальняльным ветэрынарна-санітарным стане, у грузавым адсеку разам з заяўленай прадукцыяй перавозяцца староннія прадметы”.
Пасля праверкі груз вярнулі на тэрыторыю Беларусі.
Гэта ўжо другі выпадак за апошнія дні, калі “незадавальняльны санітарны стан” грузу або транспартнага сродку, які яго перавозіць, быў адной з прычын вяртання прадукцыі ў Беларусь.
На пачатку гэтага тыдня стала вядома, што ў Беларусь было вернута 18,9 тоны ялавічных кішачных абалонак. Тады інспектары Рассельгаснагляду выявілі “незадавальняльны санітарны стан грузавога адсека аўтамабіля і тары, а таксама шэраг слядоў маркіравальных этыкетак”.
Летась у чэрвені супрацоўнікі расійскага ведамства не дазволілі завезці з Беларусі 5,4 тыс. курыных яек. Тады паведамлялася, што груз “перавозіўся без неабходных ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія б пацвярджалі яго паходжанне, якасць і бяспеку, у аўтатранспартным сродку, што знаходзіцца ў незадавальняльным санітарным стане”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Літва надала статус уцекача 15 грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку 2026 года беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве стала на 1,1 тыс. менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія спыніла рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы Беларусі і ЕС зафіксаваная рэкордная з сярэдзіны красавіка актыўнасць мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

