Рассельгаснагляд не прапусціў больш за 4 тоны буякоў і суніц з Беларусі

20 жніўня, Позірк. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) вярнула ў Беларусь 1,7 тоны буякоў і 2,4 тоны суніц, якія ўвозіліся ў РФ без неабходных суправаджальных дакументаў, паведаміла 20 жніўня прэс-служба ведамства.
Абодва выпадкі вяртання здарыліся на мінулым тыдні.
Падчас праверкі двух аўтамабіляў у перавозчыкаў “адсутнічалі фітасанітарныя сертыфікаты на 800 кг буякоў і 700 кг суніц”. “Такім чынам, агулам каля 1,5 тоны ягад перавозіліся без суправаджальных дакументаў, што пацвярджаюць іх паходжанне і бяспеку ў фітасанітарных адносінах. Пасля разбору ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзейнага заканадаўства прынята рашэнне аб вяртанні ўсёй прадукцыі (4,1 тоны. — “Позірк”.) на сумежную тэрыторыю”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Вінаватыя прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
На пачатку жніўня супрацоўнікі Рассельгаснагляду вярнулі ў Беларусь 4,85 тоны буякоў.
4 жніўня ведамства дала справаздачу аб спыненні ўвозу ў РФ з Беларусі насення морквы, “вырабленага, згодна з маркіроўкай, у Нідэрландах”. Насенне знаходзілася “ў ніжняй частцы паўпрычэпа аўтамабіля, у 757 палімерных пакетах у 27 скрынках“, у перавозчыка, грамадзяніна Беларусі, “адсутнічалі якія-небудзь суправаджальныя дакументы“. “Далейшае рашэнне будзе прынята пасля высвятлення ўсіх абставінаў па гэтым факце і завяршэння праверачных мер“, — адзначыла расійскае ведамства.
4 жніўня Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь таксама больш за 1,6 тоны каўбасных вырабаў і вэнджаніны.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка