Чацвёра беларускіх спартсменаў выступяць на Паралімпіядзе-2026 з дзяржсімволікай

17 лютага, Позірк. Расійскія і беларускія спартсмены змогуць выступіць з сімволікай сваіх сваіх дзяржаў на Паралімпійскіх гульнях 2026 года ў італьянскіх Мілане і Корціна-д’Ампеца, паведаміў партал RFI са спасылкай на Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК).
Удакладняецца, што РФ на Паралімпіядзе прадставяць шэсць атлетаў, Беларусь — чатыры.
Адзначаецца, што беларусы выступяць у лыжных гонках, расійскія — у горных лыжах, лыжных гонках і сноўбордзе.
23 кастрычніка 2025 года МПК выпусціў паведамленне, з якога вынікала, што беларускія і расійскія спартсмены не змогуць прыняць удзел у Паралімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Італіі 6–15 сакавіка 2026 года.
Адзначалася, што раней МПК дазволіў атлетам дзвюх краін удзельнічаць у Паралімпіядзе, аднак кваліфікацыйныя спаборніцтвы праходзяць пад эгідай адпаведных міжнародных федэрацый — лыжнага спорту і сноўборда, біятлона, кёрлінга і парахакея.
МПК звяртаў увагу, што тры першыя федэрацыі працягнулі адхіленне беларусаў і расіян ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай. Сусветная федэрацыя парахакея паведаміла, што ў зборнай РФ “няма магчымасці кваліфікавацца” на Паралімпіяду, у Беларусі ж “няма каманды па парахакеі, якая выступае на міжнародным узроўні”.
Паводле слоў прэзідэнта МПК Эндру Парсанса, арганізацыя “цалкам паважае рашэнне кожнай міжнароднай федэрацыі ў дачыненні да відаў спорту, якімі яны кіруюць”.
“Пазіцыя федэрацый лыжнага спорту і сноўборда, біятлона і кёрлінгу ў цяперашні час азначае, што спартсмены і каманды з Беларусі і Расіі не могуць удзельнічаць у сваіх спаборніцтвах, што пазбаўляе іх магчымасці прайсці кваліфікацыю на зімовыя Паралімпійскія гульні 2026 года”, — сказаў Парсанс.
Летась 21 кастрычніка Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда (FIS) не дапусціла беларускіх і расійскіх спартсменаў да кваліфікацыйных алімпійскіх спаборніцтваў пад сваёй эгідай. Пад эгідай FIS праводзяцца спаборніцтвы па лыжных гонках, горных лыжах, фрыстайле і сноўбордзе.
Гэтае рашэнне было апратэставана беларускім бокам у Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане (CAS). 2 снежня CAS абвясціў аб частковым задавальненні апеляцыі.
Як паведамляў “Позірк”, на сесіі Генеральнай асамблеі МПК 27 верасня ў Сеуле (Паўднёвая Карэя) большасць арганізацый — членаў камітэта прагаласавала за аднаўленне поўных правоў і прывілеяў паралімпійскіх камітэтаў Беларусі і РФ.
На зімовай Паралімпіядзе 2022 года (прайшла ў Пекіне 4–13 сакавіка) Беларусь і РФ не выступалі праз развязаную Масквой пры падтрымцы Мінска вайну ва Украіне.
У летніх Паралімпійскіх гульнях, якія прайшлі ў Парыжы з 28 жніўня па 8 верасня 2024 года, удзельнічала ў нейтральным статусе восем беларускіх спартсменаў. Пяць залатых узнагарод выйграў Ігар Бокій, адну — Ягор Шчалканаў, срэбны медаль выйграў Дзмітрый Салей. Усе яны прадстаўлялі плаванне.
29 жніўня стала вядома пра затрыманне па крымінальнай справе шматгадовага старшыні Паралімпійскага камітэта Беларусі, кіраўніка Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ) Алега Шэпеля.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

