Турчын заявіў аб планах дыверсіфікаваць экспарт і стымуляваць унутраны попыт “ва ўмовах сціскання расійскага рынку”

17 лютага, Позірк. Нарошчванне экспарту ў 2026 годзе плануецца ажыццяўляць пры дапамозе дыверсіфікацыі за кошт рынкаў “далёкай дугі” і стымулявання ўнутранага попыту, заявіў 17 лютага прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын на нарадзе з удзелам Аляксандр Лукашэнкі.
Паводле слоў Турчына, якога цытуе прэс-служба ўрада, вырашаць задачу росту экспарту на 3,7% (паказчык зацверджаны Лукашэнкам на 2026 год) плануецца некалькімі спосабамі.
У аснове, як адзначыў чыноўнік, дыверсіфікацыя паставак на рынкі краін “далёкай дугі” і СНД. За краінамі (77) і рэгіёнамі Расіі (80) замацаваны, паводле слоў Турчына, канкрэтныя службовыя асобы.
“Да амбасадараў давялі персанальныя задачы ў краіне знаходжання — ад нарошчвання паставак да стварэння зборачных вытворчасцяў. Для ўсіх камандзіраваных вызначылі стратэгічныя задачы, арыентаваныя на эканамічны вынік”, — сказаў прэм’ер.
Турчын таксама паведаміў, што перагледжаны “інструменты падтрымкі экспарту”: “Каб не замыкацца на адным расійскім рынку і стымуляваць экспарцёраў да пошуку новых, дыферэнцыравалі памеры фінансавай падтрымкі паводле прынцыпу: чым далейшы рынак і больш складаная прадукцыя, тым большая падтрымка з бюджэту”.
“Ва ўмовах сціскання расійскага рынку”, дадаў ён, урадам будзе выбудавана работа па стымуляванні ўнутранага попыту: рэалізуецца праграма “па перааснашчэнні аграрыяў айчыннай тэхнікай” — энерганасычанымі трактарамі і буйнагабарытнай тэхнікай (больш за 2,5 тыс. адзінак). На гэтыя мэты прадугледжана больш за 2 млрд рублёў, удакладніў прэм’ер.
Урадам, паводле яго слоў, распрацаваны “спецыяльны крэдытны прадукт, які дае магчымасць любому суб’екту гаспадарання набыць у лізінг на льготных умовах сучасную буйнагабарытную тэхніку”.
Гаворачы пра інвестыцыі, Турчын паведаміў, што на 2026 год запланавана рэалізацыя больш як 630 камерцыйных вытворчых праектаў на суму 10 млрд рублёў. Будзе аптымізавана будаўніцтва жылля ў Мінску “з пераарыентацыяй на малыя гарады і гарады-спадарожнікі”. Асноўны ўпор улады зробяць на арэнднае жыллё для спецыялістаў у рэгіёнах: зацверджаны ўвод не менш за 650 тыс. кв. метраў такога жылля, у тым ліку 400 тыс. кв. метраў у рамках дзяржаўнага заказу.
19 снежня 2025 года на VII Усебеларускім народным сходзе ў Мінску Турчын заявіў, што за “пяцігодку” рост экспарту беларускіх тавараў і паслуг плануецца павялічыць у 1,2 раза, долю высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі ў экспарце тавараў і паслуг — да 44%.
Прадугледжваецца далейшая дыверсіфікацыя знешняга гандлю за кошт нарошчвання долі краін далёкай дугі да 30% да 2030 года.


- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСутачная колькасць спробаў незаконна пранікнуць з Беларусі ў ЕС зноў перавысіла 100Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства