Завершаны збор сродкаў на выраб рэплікі Крыжа Сафіі Мінскай

17 лютага, Позірк. Пра завяршэнне збору сродкаў на выраб рэплікі Крыжа Сафіі Мінскай паведаміла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” папулярызатарка беларускай гісторыі, ініцыятарка праекта Марыя Грыц.
Паводле яе слоў, у зборы сродкаў узялі ўдзел 65 ахвярадаўцаў. “Асобную падзяку” Грыц выказала ініцыятыве MALDZIS.
Праца над вырабам рэплікі крыжа ўжо пачалася, падкрэсліла яна.
Пра пачатак збору на сайце 4fund.com паведамлялася 28 лістапада 2025 года. Першапачаткова на выраб артэфакта патрабавалася 4.400 еўра. Пазней Грыц паведаміла пра зніжэнне сумы да 2.500 еўра. Зараз сабрана 2.527 еўра.
Крыж Сафіі Мінскай на старонцы збору названы “адным з найважнейшых артэфактаў беларускай гісторыі, які мае такое ж духоўнае і сімвалічнае значэнне, як Крыж Еўфрасінні Полацкай”.
Адзначаецца, што Сафія Мінская была ўнучкай князя Глеба, якая “выйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара I і стала маці дацкіх каралёў”, а крыж, які яна “атрымала ў пасаг або падарунак”, цяпер лічыцца “галоўнай хрысціянскай святыняй у Даніі”. Пры гэтым ён мае значэнне і для беларускай гісторыі, хоць “пра яго мала ведае шырокая грамадскасць”.
Арыгінал крыжа знаходзіцца ў Капенгагене, але з дапамогай сабраных сродкаў можна “аднавіць яго дакладную рэпліку”. “Такая каштоўная рэліквія павінна стаць нашым нацыянальным праектам!” — адзначалася ў паведамленні.
У жніўні 2026 года павінна адбыцца “экспедыцыя ў Данію”, а таксама “шырокая медыякампанія”, якая дапаможа “вярнуць беларусам веды пра гэты скарб і паказаць сапраўдны маштаб нацыянальнай гісторыі”.
Чакаецца, што пасля экспедыцыі крыж будзе выстаўлены ў музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, каб “усе ахвотныя маглі ўбачыць гэты ўнікальны твор мастацтва”.
Пазней ён застанецца ва ўласнасці музея і стане “часткай праграмы Лятучага музея”, каб беларуская дыяспара ў розных краінах “магла даведацца пра існаванне крыжа, пра яго гісторыю, беларускую княжну і пра <…> шматвяковую прысутнасць [Беларусі] у еўрапейскай культуры”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


