Рыжанкоў возьме ўдзел у пасяджэнні савета міністраў замежных спраў краін СНД, пра выхад з якога заявіла Малдова

16 красавіка, Позірк. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 17 красавіка возьме ўдзел у чарговым пасяджэнні савета міністраў замежных спраў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое пройдзе ў Маскве.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, удзельнікі пасяджэння “заслухаюць выступы кіраўнікоў дэлегацый дзяржаў — удзельніц СНД, абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў фармаце СНД”.
Адзначаецца, што па выніках пасяджэння плануецца падпісаць шэраг “шматбаковых дакументаў”.
Цяпер паўнавартаснымі членамі СНД з’яўляюцца Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Малдова, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.
Украіна і Туркменістан, якія не падпісалі прыняты 22 студзеня 1993 года ў Мінску Статут СНД, дэ-юрэ не з’яўляюцца членамі арганізацыі, а могуць быць аднесеныя толькі да заснавальніц і ўдзельніц Садружнасці.
Туркменістан на саміце СНД у Казані (РФ) 26 жніўня 2005 года заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Садружнасці ў якасці “асацыяванага члена”. Пры гэтым правядзенне саміту СНД сёлета ў кастрычніку запланаванае ў Ашхабадзе.
Украіна фактычна выйшла з СНД, спыніўшы ўдзел у яго органах у 2018 годзе. Дэ-юрэ краіна застаецца ўдзельніцай Садружнасці, паралельна працягваючы дэнансаваць падпісаныя ў яе рамках пагадненні.
Малдова выйдзе з СНД 8 красавіка 2027 года. Пасля дэнансацыі адпаведных пагадненняў і апублікавання рашэнняў у Афіцыйным весніку 8 красавіка 2026-га Кішынёў накіраваў апавяшчэнне ў сакратарыят арганізацыі ў Мінску. У той жа дзень, паводле інфармацыі кіраўніка МЗС Міхая Папшоя, Малдове паступіла пацвярджэнне, што паведамленне атрыманае.
Фактычна Кішынёў перастаў браць удзел у дзейнасці арганізацыі ў 2023 годзе.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



