Мытня спыніла ўвоз з Расіі буйной партыі кветак
22 жніўня, Позірк. Аб спыненні ўвозу ў Беларусь з РФ 4,5 тыс. свежазрэзаных кветак паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Кветкі выяўленыя ў аўтамабілі “Мэрсэдэс” у Горках (Магілёўская вобласць).
У груз ўваходзілі ружы, хрызантэмы, гартэнзіі і герберы.
“На прадукцыю агульным коштам 40 тыс. рублёў кіроўца, ён жа індывідуальны прадпрымальнік, не змог прадставіць патрэбных транспартных і таварасуправаджальных дакументаў. Пры апытанні ён растлумачыў, што кветкі былі набытыя на гандлёвым рынку ў Маскоўскай вобласці, пацвердзіў і планаваную рэалізацыю прадукцыі ў Беларусі”, — адзначае ДМК.
У дачыненні да кіроўцы — грамадзяніна Беларусі — складзены пратакол паводле арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспарціроўкі, водпуску і рэалізацыі тавараў). Яму пагражае штраф да 20 тыс. рублёў — паловы кошту канфіскаванай прадукцыі.
Продажы кветак у Беларусі істотна падвышаюцца 1 верасня — у дзень пачатку чарговага навучальнага года.
Мытня спыніла вываз у Расію 80 тон садавіны
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



