Мытня спыніла вываз у Расію 80 тон садавіны

5 жніўня, Позірк. Аб спыненні вывазу ў Расію буйных партый садавіны паведаміў 5 жніўня Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што супрацоўнікі ведамства ўстанавілі чатыры факты незаконнай транспарціроўкі ў РФ садавіны, яе агульная маса склала 80 тон.
У Віцебскай вобласці мытнікі спынілі на мяжы тры грузавікі з яблыкамі і грушамі, у Магілёўскай — адзін грузавік з грушамі.
У кіроўцаў, як паведамляецца, адсутнічала неабходная для транспарціроўкі садавіны дакументацыя. Агульны кошт яблыкаў і груш, якія незаконна перавозіліся, ацэнены ў 570 тыс. рублёў.
Перавозчыкі будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 13.12 КаАП (парушэнне парадку набыцця, захоўвання, выкарыстання ў вытворчасці, транспарціроўкі, водпуску і рэалізацыі тавараў). Артыкул прадугледжвае штраф да 50% ад кошту грузу.
ДМК таксама паведамляе аб прадухіленні ўвозу ў Беларусь з Расіі буйных партый гародніны.
Дзве такія спробы зафіксаваныя ў Гомельскай вобласці. 25 тон перцаў і таматаў былі схаваныя ў грузавіках “за фальшсценкай са скрынь”, у кіроўцаў адсутнічала суправаджальная дакументацыя на тавар. Кошт грузу склаў каля 205 тыс. рублёў, адзначае ДМК.
У дачыненні да кіроўцаў складзеныя пратаколы паводле арт. 13.12 КаАП.
Гл. таксама:
Гомельскія мытнікі спынілі ўвоз з Расіі 18 тон макарон
За апошні месяц мытня Беларусі не прапусціла ў РФ 105 т яблыкаў і груш

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства