Ціханоўская назвала Данію прыкладам для Беларусі: Сусветны лідар дэмакратыі, невялікая, але моцная

29 жніўня, Позірк. Еўрапейская перспектыва Беларусі абмеркаваная на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з дацкім міністрам у справах Еўропы Мары Б’ерэ ў рамках першага дня візіту беларускага дэмакратычнага лідара ў Капенгаген (28-29 жніўня).
Бакі разгледзелі таксама пытанне падтрымкі Даніяй беларусаў падчас яе старшынства ў Еўрасаюзе (з 1 ліпеня па 31 снежня 2025 года), напісала Ціханоўская ў “Х“ (“Твітар“).
“Данія — прыклад для нас. Невялікая, але моцная і прынцыповая краіна, сусветны лідар у галіне дэмакратыі“, — падкрэсліла беларускі палітык.
39-гадовая Мары Б’ерэ займае пасаду міністра Даніі ў справах Еўропы роўна год — з 29 жніўня 2024-га. Да гэтага, з 15 снежня 2022-га да 23 лістапада 2023-га і з 7 снежня 2023-га, была міністрам цыфравізацыі і гендарнай роўнасці. Хуткае другое прызначэнне было выклікана адстаўкай яе зменшчыцы па стане здароўя.
29 жніўня Ціханоўская возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы (гімніху) міністраў замежных спраў дзяржаў ЕС.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



