Ціханоўская абмеркавала з прадстаўнікамі ЕС вызваленне палітвязняў, Украіны — супрацоўніцтва з парламентам

30 жніўня, Позірк. Крокі для вызвалення беларускіх палітвязняў абмеркаваны на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных спраў Даніі Ларсам Лёке Расмусенам і вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежнай палітыцы і бяспецы Каяй Калас у Капенгагене, паведамляе прэс-служба дэмлідара.
Ціханоўская падкрэсліла “неабходнасць каардынацыі намаганняў трансатлантычных партнёраў і развіцця праграмаў рэабілітацыі для тых, хто выходзіць на волю”.
“Важнае пытанне — удзел рэжыму ў агрэсіі [супраць Украіны] і будучых вучэнняў “Захад-2025″. Абмяркоўвалася ўзмацненне ціску на Лукашэнку”, — гаворыцца ў рэлізе.
Таксама шла гаворка аб прыцягненні рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці.
Палітык “акцэнтавала ўвагу на пагрозе страты дзяржаўнасці праз павелічэнне расійскай прысутнасці” ў Беларусі.
Акрамя таго, яна “распавяла пра пераслед сем’яў палітвязняў, трансгранічны ціск і знікненні актывістаў”.
Ціханоўская заклікала выпрацаваць “агульнае еўрапейскае рашэнне [па легалізацыі] для людзей, якія праз рэпрэсіі вымушаныя жыць у Еўропе з часовымі дакументамі”.
Дэмлідар звярнула ўвагу на важнасць падтрымкі беларускіх СМІ, праваабаронцаў і культурніцкіх ініцыятыў з боку ЕС як “асновы дэмакратычнага руху”.
“Я ўдзячная Каі Калас і ўраду Даніі за лідарства ў падтрымцы Беларусі. Еўропа павінна заставацца прынцыповай і паслядоўнай у сваёй палітыцы. Вызваленне палітвязняў — наш прыярытэт, і гэта першы крок да больш сістэмных зменаў”, — заявіла палітык.
Таксама Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком камітэта па замежных справах Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандрам Мярэжкам, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Вярхоўнай Радай Украіны і групай “За дэмакратычную Беларусь” у ёй.
Ціханоўская нагадала, што ў жніўні прызначыла Святлану Шаціліну кіраўніком місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, яна “будзе займацца камунікацыяй з уладамі, грамадзянскай супольнасцю і беларускай дыяспарай ва Украіне”.
“У дзень памяці абаронцаў Украіны (29 жніўня. — “Позірк”.) яна выказала словы спачування народу Украіны ў сувязі з гібеллю мірных жыхароў у выніку расійскіх ракетных удараў”, — сказаў Вячорка.
З 2014 года ў змаганні за Украіну загінула больш за 80 беларусаў, нагадала Ціханоўская: “Мы памятаем адважных добраахвотнікаў і полк Каліноўскага, і ўсіх, хто працягвае змагацца за свабоду. Украіна змагаецца і за нашу свабоду таксама”.
Палітык наведала Данію 28–29 жніўня разам з мужам, экс-палітвязнем Сяргеем Ціханоўскім.

- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПраз снежную і марозную зіму вясновае разводдзе чакаецца вышэй, чым у апошнія гады — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаІнфляцыя ў лютым склала 0,6%, ад пачатку года цэны выраслі на 1% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


