Санкцыі дэстабілізуюць, патрэбны незалежны фінансавы механізм ШАС, заяўляе Лукашэнка

1 верасня, Позірк. Беларусь зрабіла стратэгічны выбар і ганарыцца тым, што год таму стала паўнапраўным удзельнікам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) – адной з самых прадстаўнічых і ўплывовых міжнародных арганізацый Еўразіі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 верасня на саміце ШАС у Цяньцзіні (Кітай).
Паводле слоў палітыка, якія прыводзіць яго прэс-служба, ШАС становіцца “неад’емным элементам новага міжнароднага парадку”. На яго думку, “узмоцненай увагі” ў арганізацыі патрабуе распрацоўка Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці.
Беларусь, сказаў Лукашэнка, таксама “вітае працу па стварэнні” Універсальнага цэнтра ШАС па супрацьдзеянні выклікам і пагрозам бяспецы і Антынаркатычнага цэнтра ШАС.
Палітык вітаў “актывізацыю дыялогу” ў сферы спрашчэння гандлю. “Ужо сёння аб’ём гандлю паміж краінамі ШАС перавысіў 2 трыльёны долараў, і такія лічбы — не ліміт, — заявіў ён лідарам краін — удзельніц арганізацыі. — Разлікі ў нацыянальных валютах, стварэнне сумесных фондаў, інвестыцыі ў лічбавую эканоміку і зялёныя тэхналогіі — усё гэта будзе ў цэнтры нашай увагі”.
У сучасных геапалітычных умовах, калі “санкцыі становяцца фактарам дэстабілізацыі”, на думку Лукашэнкі, “відавочная патрэбнасць у незалежным фінансавым механізме ШАС”. “У такім, які быў бы здольны фінансаваць трансгранічныя праекты, нівелюючы санкцыйны ціск, стымуляваць выкарыстанне нацыянальных валют у гандлі, падтрымліваць развіццё ключавых напрамкаў супрацы — ад лагістыкі і энергетыкі да лічбавай трансфармацыі і штучнага інтэлекту”, — патлумачыў ён сваю думку.
Беларусь, паводле сцвярджэння спікера, падтрымлівае ідэю стварэння Банка развіцця ШАС, які “надасць дадатковую трываласць эканамічным сувязям і стане важным крокам да эканамічнага суверэнітэту рэгіёну”. “Але мы ўсе разумеем, што карысць ад гэтага банка будзе толькі ў тым выпадку, калі ён зможа працаваць у кожнай з краін “шанхайскай сям’і”, — сказаў Лукашэнка.
Палітык лічыць важным, каб краіны ШАС і Еўразійскага эканамічнага саюза “скаардынавалі намаганні па развіцці транспартна-лагістычнай інфраструктуры транспартных калідораў, прымяняючы лічбавыя тэхналогіі і інтэлектуальныя сістэмы ў сферы транспарту”.
Мінск, паводле яго слоў, лічыць “вельмі важным” для ШАС стварэнне агульнай навукова-інавацыйнай прасторы. Беларусь, падкрэсліў ён, адкрыта да “абмену досведам і рэалізацыі сумесных праектаў” у галіне сельскай гаспадаркі, медыцыны, ІТ і прыкладных навук. Ён прапанаваў стварыць “паўнавартасную рэгіянальную адукацыйную платформу, напрыклад, на аснове Універсітэта ШАС”.
Мінск стаў паўнапраўным членам ШАС 4 ліпеня 2024 года. Апрача Беларусі і Кітая ў арганізацыю ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Пакістан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.
Лукашэнка наведвае Кітай з 31 жніўня па 3 верасня для ўдзелу ў саміце ШАС і сустрэчы ў фармаце “ШАС плюс” — з кіраўнікамі дзяржаў-назіральнікаў, міжнародных арганізацый, “высокіх гасцей”.
3 верасня ў Пекіне палітык возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных “80-годдзю Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэнню Другой сусветнай вайны”, у тым ліку будзе назіраць за парадам, які пройдзе на плошчы Цяньаньмэнь.
Папярэдні раз Лукашэнка наведваў Кітай 2–4 чэрвеня. У рамках візіту адбыліся яго перамовы з Сі Цзіньпінам. На трэці дзень пасля вяртання, 7 чэрвеня, палітык адкрыў у Мінску нацыянальны футбольны стадыён, пабудаваны, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, за кошт Кітая ў якасці “падарунку”.
Тыднем пазней Беларусь наведаў намеснік старшыні пастаяннага камітэта 14-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Цінвэй. У рамках візіту адбылася яго сустрэча з Лукашэнкам.
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 верасня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка