Долар, еўра і юань істотна падаражэлі на таргах 10 верасня

10 верасня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты істотна падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 верасня.
Курс долара вырас да 3,0841 рубля (+0,81%; +0,0249). На супастаўным узроўні ён апошні раз быў паводле вынікаў таргоў 16 красавіка, калі падаражэў з 3,0827 да 3,0846 рубля (+0,06%; +0,0019).
Каціроўка еўра вырасла да 3,6 рубля (+0,33%; +0,012), юаня — да 4,3246 за 10 (+1,01%; +0,0431).
Расійскі рубель патаннеў да 3,6397 за 100 (-0,67%; -0,0244).
На мінулым працоўным тыдні (1–5 верасня) падаражэлі ўсе асноўныя валюты: долар — на 1,22% (з 2,9731 да 3,0094), расійскі рубель — на 0,06% (з 3,6933 да 3,6955 за 100), еўра — на 0,83% (з 3,4575 да 3,4863), юань — на 0,94% (з 4,162 да 4,2011 за 10).
Аляксандр Лукашэнка 9 верасня на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў падкрэсліў, што “сітуацыя на валютным рынку павінна заставацца кантраляванай”. “Пры гэтым па-ранейшаму неабходна не дапускаць празмернай валацільнасці абменнага курсу нацыянальнай валюты”, — сказаў ён.
Даследчы цэнтр BEROC спрагназаваў дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі на ўзроўні 2% ВУП, які будзе суправаджацца “ўмераным ціскам на валютным рынку”.
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — жнівень 2025 года знізіўся на 14,3% (з 3,4735 да 2,9769 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, 12,97% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

