Базавая інфляцыя ў жніўні вырасла да 7,7% — Нацбанк

10 верасня, Позірк. Базавая інфляцыя (не ўлічвае сезонныя тавары, а таксама тавары і паслугі, якія часта змяняюцца ў цане ў кароткатэрміновай перспектыве або рэгулююцца дзяржавай) у жніўні 2025 года склала 7,7% (тут і далей у гадавым выражэнні), вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам агляду інфляцыйных працэсаў.
У ліпені гэты паказчык быў роўны 7,6%, у чэрвені — 7,4%.
Рост цэн на плодаагароднінную прадукцыю (сезонныя тавары) у мінулым месяцы запаволіўся да 6,6% (+14,5% і +17,6% адпаведна).
Рост рэгуляваных дзяржавай цэн і тарыфаў склаў 5,9% (+5,9%, +5,7%).
Агрэгаваны паказчык трэндавай інфляцыі (індыкатар інфляцыі, вычышчаны ад уплыву рознага роду шокаў) вырас на 6,3% (+6,3% і +6,1%).
Спажывецкія цэны ў жніўні 2025 года знізіліся на 0,3%, у параўнанні са снежнем 2024-га выраслі на 5,3%, у гадавым вымярэнні (да жніўня 2024 года) павялічыліся на 7,2%.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пастановай № 4 ад 27 студзеня вызначыла паказчыкі штомесячнага (з нарастаннем) дапушчальнага павелічэння цэн: у студзені цэны не павінны былі вырасці больш, чым на 0,7% (па факце — +0,7%), па выніках студзеня — лютага — на 1,9% (+2%), студзеня — сакавіка — на 2,2% (+2,8%), студзеня — красавіка — на 2,7% (+3,8%), студзеня — траўня — на 3% (+4,5%), студзеня — чэрвеня — 3,3% (5,4%), студзеня — ліпеня — 3,4% (5,6%), студзеня — жніўня — 3,4% (5,3%).
Далей: студзеня — верасня — 3,7%, студзеня — кастрычніка — 4,1%, студзеня — лістапада — 4,4%, студзеня — снежня — 5% (гэтая адзнака з’яўляецца зацверджанай Аляксандрам Лукашэнкам на 2025 год).
Тэндэнцыю росту інфляцыі “неабходна пераламаць”, заявіў Лукашэнка 9 верасня ў Мінску на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў.
На думку спікера, “роля Нацбанка ў гэтым працэсе наогул пакуль слаба прасочваецца”.
“Нізкая інфляцыя патрэбная нашым прадпрыемствам для планавання доўгатэрміновых інвестыцый, — падкрэсліў Лукашэнка. — А людзям — для таго, каб не падала іх пакупніцкая здольнасць і не абясцэньваліся даходы і зберажэнні”.
Гаворачы аб асноўных задачах для банкаўска-фінансавай сістэмы, ён заявіў, што важна “забяспечыць фінансавую стабільнасць”.
Эканоміка Беларусі пры адсутнасці моцных знешніх шокаў “працягне функцыянаваць у стане перагрэтага залішняга ўнутранага попыту”, вынікала з агляду манетарнага асяроддзя за другі квартал 2025 года, прадстаўленага даследчым цэнтрам BEROC.
На думку экспертаў, “гэта будзе суправаджацца высокай [гадавой] інфляцыяй”, якая “можа наблізіцца да верхняй мяжы дыяпазону 7–9% да канца бягучага года”.
Старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык на брыфінгу 25 чэрвеня адзначыў, што інфляцыя ў Беларусі “пачынае тэставаць гранічныя ўзроўні, якія ўлады краіны гатовыя дапусціць для кароткатэрміновага стымулявання росту ВУП з дапамогай залішне мяккай эканамічнай палітыкі — 7–9% у гадавым вылічэнні па выніках 2025 года”.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі за годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені ў ЕАЭС цэны на сельгаспрадукцыю выраслі толькі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка