У Польшчы ліквідаваная група, якая пастаўляла ў Беларусь і РФ аўтамабілі люкс-класа ў абыход санкцый

23 верасня, Позірк. Ліквідаваная арганізаваная злачынная група, якая пастаўляла аўтамабілі люкс-класа ў Беларусь і Расію ў абыход санкцый, паведаміла 23 верасня Цэнтральнае следчае бюро паліцыі (ЦСБП) Польшчы.
Паводле інфармацыі ведамства, паліцэйскія ЦСБП “пад наглядам рэгіянальнай пракуратуры ў Любліне” затрымалі ў другой палове верасня 20 чалавек, якія, як мяркуецца, удзельнічалі ў гэтай групе.
“Група дзейнічала на тэрыторыі некалькіх еўрапейскіх краін, займаючыся фіктыўным абаротам аўтамабіляў класа “люкс” і махлярствам з вяртаннем ПДВ, — гаворыцца ў паведамленні. — Насуперак санкцыям ЕС каля 600 аўтамабіляў было накіравана ў Расію і Беларусь”.
Расследаванне тычыцца дзеянняў групы ў 2021–2025 гадах у Германіі, Літве, Польшчы, Чэхіі ды іншых краінах Еўропы. Удзельнікі гэтай супольнасці, як сцвярджаецца, выкарыстоўвалі падстаўных асоб, на якіх “рэгістраваліся фірмы і гаспадарчая дзейнасць для падаўжэння ланцужкоў транзакцый і ўтойвання іх злачыннага характару”.
“Група набывала ў аўтасалонах аўтамабілі прэміяльных марак — BMW, Mercedes, Porsche, Lexus, Range Rover, — адзначае ЦСБП. — Затым машыны перапрадаваліся іншым фірмам і паступалі да пакупнікоў у краінах ЕС. Адтуль яны зноў дастаўляліся ў Польшчу, каб у выніку — з парушэннем санкцый — прадаць іх у Расію і Беларусь, галоўным чынам праз беларускія, азербайджанскія і казахскія кампаніі”.
Падкантрольныя групе кампаніі, паводле даных ведамства, атрымалі “неабгрунтаванае вяртанне ПДВ на суму больш за 40 млн злотых” (больш як 11 млн долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка Польшчы).
Затрыманым выстаўленыя абвінавачанні, “у тым ліку ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, выстаўленні фіктыўных рахункаў-фактур па ПДВ агульным коштам звыш 17 млн злотых” (4,7 млн долараў), “адмыванні грошай і абходзе санкцый, уведзеных супраць Расіі і Беларусі”.
Абвінавачанні ў кіраўніцтве групай выстаўленыя траім фігурантам, двое з іх узятыя пад варту на тры месяцы.
“У ходзе следчых дзеянняў былі вынятыя элітныя гадзіннікі, ювелірныя вырабы і наяўныя грошы ў розных валютах. Генеральны інспектар фінансавай інфармацыі таксама заблакаваў сродкі на банкаўскіх рахунках падазраваных — агулам больш за 10 млн злотых (2,8 млн долараў. — “Позірк”.). Злачынствы, якія ставяцца ў віну членам групы, уключаючы некаторыя кваліфікаваныя як цяжкія, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 гадоў, а таксама вялікімі штрафамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У чэрвені 2024 года ЕС пашырыў санкцыі ў дачыненні да Беларусі, распаўсюдзіўшы забарону на пастаўку ў тым ліку на прадметы раскошы, да якіх адносяцца і аўтамабілі люкс-класа.

- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць пабудаваных у Беларусі кватэр зменшылася на 17,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях два дні запар абнаўляліся гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБез супастаўнага нарошчвання выпуску эфектыўнасць інвестыцый "выклікае пытанні" — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваBySol патлумачыў мінулым досведам рэзерваванне часткі сродкаў, сабраных для вывезеных 11 верасня ў Літву зняволеныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года колькасць спыненых Латвіяй спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–22 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка