Рассельгаснагляд не дазволіў увезці ў РФ з Беларусі пчол — другі раз у красавіку

21 красавіка, Позірк. 65 упаковак з пчаламаткамі з Беларусі не прапусціла 20 красавіка ў Расію ўпраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях.
Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага падраздзялення ведамства, насякомых вёз з Мінскай вобласці беларускі грамадзянін. У пункце кантролю Чырвоная Горка (Смаленская вобласць РФ) ён прад’явіў ветэрынарны сертыфікат, у якім, як высветлілася, не было звестак “пра абавязковыя лабараторныя даследаванні на наяўнасць некаторых відаў шкодных насякомых-паразітаў і пра дэзінфекцыю пакавальнага матэрыялу”.
“У сувязі з адсутнасцю дакументальных пацвярджэнняў бяспекі пчол, якія той перамяшчаў, ведамствам прынятае рашэнне пра іх вяртанне на сумежную тэрыторыю”, — гаворыцца ў паведамленні.
Рассельгаснагляд паведаміў, што беларускія экспарцёры не ўпершыню дапускаюць “падобныя парушэнні ветэрынарных патрабаванняў” пры ўвозе меданосных пчол на тэрыторыю ЕАЭС ды іх перамяшчэнні паміж дзяржавамі гэтага аб’яднання.
“8 красавіка 2026 года ў гэтым жа пункце ўвозу з аналагічнымі парушэннямі была затрыманая беларуская аўтамашына, якая перавозіла з Магілёўскай вобласці ў Расію 90 сфармаваных пчалапакункаў (набор для засялення новых вулляў, які складаецца з пчаламаткі, пчол-работніц і корму. — “Позірк”.), — паведаміла ведамства.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



