Да канца года павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі не плануецца — прадстаўнік МЖКХ
24 верасня, Позірк. У бягучым годзе павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі не плануецца, заявіў 24 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Філановіч.
Чыноўнік падкрэсліў, што “гэта не пытанне арганізацыі сістэмы жыллёва-камунальных гаспадарак, таму што арганізацыі ажыццяўляюць эксплуатацыю налічэння па ўстаноўленых тарыфах”.
Паводле слоў Філановіча, тарыфы на ЖКП устанаўліваюць аблвыканкамы і Мінгарвыканкам па ўзгадненні з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, з пачатку года жыллёвыя паслугі, вада, электраэнэргія, газ і іншыя тыпы паліва падаражэлі на 9,34% (у гадавым вымярэнні, да жніўня 2024-га — на 9,62%):
Водазабеспячэнне — на 21,15% (+21,15% адпаведна);
збор і выдаленне бытавых адходаў — на 21,45% (+21,6%);
збор і выдаленне бытавых сцёкаў — на 19,26% (+19,26%);
іншыя паслугі, звязаныя з абслугоўваннем жылога памяшкання, не аднесеныя да іншых катэгорый — на 10% (+10,01%);
электраэнергія — на 11,86% (+11,86%);
газ — на 0,45% (+0,45%);
цвёрдае паліва — на 0,43% (+2,89%);
іншая энергія для ацяплення і астуджэння — на 4,07% (+2,14%).
З 1 кастрычніка льготы па выплаце жыллёва-камунальных паслуг будуць надавацца толькі на 20 квадратных метраў жылля, вынікае з пастановы Савета міністраў № 465.
Раней ільгота на ЖКП для пэўных катэгорый грамадзян распаўсюджвалася на ўсю плошчу кватэры.
Змяненні закрануць таксама аплату спажытай вады, газу і электрычнасці. “Усё, што звыш — аплачваецца ў поўным кошце”, — патлумачыў парламентарый, адзначыўшы, што льготы можна аформіць “не толькі па месцы рэгістрацыі, але і па месцы фактычнага пражывання”.
У прыватнасці, уводзіцца прагрэсіўная сістэма аплаты за спажыты газ: да 3 тыс. кубаметраў на год — ільготны тарыф; ад 3 тыс. да 5,5 тыс. — тарыф з каэфіцыентам 1,3; звыш 5,5 тыс. — поўны кошт.
Па льготнай цане можна будзе набыць пяць балонаў звадкаванага газу на чалавека за год, больш — без зніжкі.
Для шматдзетных і сем’яў з дзецьмі-інвалідамі дзейнічаюць паслабленні.
Калі ў жыллі ніхто не прапісаны, шматлікія паслугі будуць налічвацца ў поўным кошце (акрамя ацяплення і — у некаторых выпадках — гарачай вады).
Уладальнікі прыватных дамоў змогуць прыпыняць аплату за вываз смецця да шасці месяцаў на год, калі ў доме ніхто не жыве.
Для спажыўцоў, якія ўсталявалі лічыльнікі цяпла або размеркавальнікі, прадугледжана 10-працэнтная зніжка на ацяпленне на тры гады. Захоўваюцца зніжкі за адсутнасць асобных камунікацый.
Поўны кошт ЖКП будуць плаціць уладальнікі нежылых памяшканняў або кватэр, якія выкарыстоўваюцца пад бізнес.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці не паспеюць да ацяпляльнага сезона замяніць усе цепласеткі — чыноўнік ЖКГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ жніўні намінальны сярэдні заробак паменшыўся на 9,7 рубля, гэта першае зніжэнне са студзеня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства