Бюро дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі патрабуе вызвалення Алеся Бяляцкага
25 верасня, Позірк. Бюро дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру палітвязня Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх іншых палітычных зняволеных, гаворыцца ў прымеркаванай да 63-годдзя праваабаронцы заяве Бюро.
Дакумент, падпісаны старшынёй дэлегацыі Малгажатай Гасеўскай, яе першым намеснікам Томасам Тобэ і другім намеснікам Міхалам Кабоскам, апублікаваў у сваім тэлеграм-канале беларускі палітык Анатоль Лябедзька (“Парламенцкі Канал”).
Адзначаецца, што Бяляцкі — “чалавек, чыё жыццё ўвасабляе мужнасць, стойкасць і нязменную адданасць справе свабоды і чалавечай годнасці”, знаходзіцца “на пярэднім краі барацьбы Беларусі за дэмакратыю, натхняючы не толькі сваіх суайчыннікаў, але і незлічоных людзей па ўсёй Еўропе і ва ўсім свеце”.
“Калі ў 1990-х гадах у Беларусі ўзмацнілася дыктатура, Алесь Бяляцкі адмовіўся маўчаць. У адказ на жорсткія рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў ён заснаваў Праваабарончы цэнтр «Вясна» для падтрымкі палітычных зняволеных і іх сем’яў. Тое, што пачалося як акт салідарнасці ў цёмны момант, перарасло ў адну з вядучых праваабарончых арганізацый, якая дакументуе злоўжыванні, катаванні і парушэнні, учыненыя ўладамі”, — гаворыцца ў заяве.
Падкрэсліваецца, што праваабаронца адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 9 у Горках Магілёўскай вобласці — “установе, вядомай сваім надзвычай жорсткім рэжымам”.
“У нас няма пацвярджэння яго цяперашняга стану здароўя. Яго ўтрымліваюць у поўнай ізаляцыі — пазбаўляюць права на перапіску і спатканні. Яго сям’я, вымушаная пакінуць Беларусь з-за палітычных пераследаў, не можа дасылаць яму пасылкі або аказваць фінансавую падтрымку, наўмысна падвяргаючы яго жорсткім і прыніжальным умовам. Гэтыя меры маюць на мэце зламаць яго дух”, — гаворыцца ў заяве.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі (лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года), яго намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя 14 ліпеня 2021 года. 3 сакавіка 2023 года ў рамках палітычна матываванай справы пра “кантрабанду грошай” і “фінансаванне парушэння грамадскага парадку” яны былі прыгавораныя да 10, 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна.
У жніўні 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “Вясну” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

Судаленка: Трамп пасылае надзею на хуткае вызваленне Бяляцкага

Бяляцкі быў і застаецца апорай для змагароў за свабоду — спікер Сейма Літвы
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Бяляцкага праблемы з нагамі, яму рабілі аперацыю — праваабаронца МаслюковаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаСапраўдная нармалізацыя стасункаў з Польшчай будзе, калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай — ДабравольскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля вызвалення палітвязняў патрэбныя дыялог і ціск, лічыць старшы палітычны дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка